Жар-птушка

цудоўная птушка

Жар-птушка (Дра-птах), згодна ўсходнеславянскай міфалогіі – цудоўная птушка. У рускай чарадзейнай казцы сцвярджаецца, што кожнае яе пяро “настолькі дзіўнае і прамяністае, што калі прынесці яго ў цёмную святліцу, яно так заззяе, быццам там запалілі мноства свечак”.

Іван Білібін, Іван-Царэвіч і жар-птушка

Залатая афарбоўка Жар-птушкі, яе залатая клетка звязаны з тым, што птушка прылятае з іншага свету (“трыдзясятага царства”), адкуль паходзіць усё, што мае залатую афарбоўку. Жар-птушка можа выступаць у ролі выкрадальніка. Тут яна мае шмат агульнага з Вогненным Змеям: яна забірае маці героя казкі “за трыдзевяць” зямель”.

Параўнальны аналіз дазваляе меркаваць пра старажытную сувязь Жар-птушкі і славацкай “птушкі-агневіка” з іншымі міфалагічнымі вобразамі, якія звязаны з агнём, у прыватнасці з вогненным канём-птушкаю.

Прататып Жар-птушкі з'яўляецца паўлін[1].

У 2009 годзе стала сімвалам конкурсу песні Еўрабачанне-2009, які праходзіў у Маскве.

Літаратура правіць

Мифы народов мира. Энциклопедия: в 2 т. / рэдкол.: С.А. Токарев (гл. ред.). — 2-е изд. — М.: «Советская Энциклопедия», 1987. — т. 1. А-К (Корейская мифология). — 720 с.

Зноскі