Мова зу́ні (Саманазва: Shiwi'ma) — мова індзейскага народа зуні на паўднёвым захадзе ЗША. З'яўляецца ізаляванай. Колькасць носьбітаў (2015 г.) — 9620 чал.

Зуні
Саманазва Shiwi'ma
Краіны ЗША
Рэгіёны Нью-Мексіка, Арызона
Агульная колькасць носьбітаў 9620
Статус уразлівая[d][1]
Класіфікацыя
Катэгорыя Індзейскія мовы Паўночнай Амерыкі
ізаляваная мова
Пісьменнасць лацінскае пісьмо
Моўныя коды
ДАСТ 7.75–97 зун 196
ISO 639-1
ISO 639-2 zun
ISO 639-3 zun
WALS zun
Atlas of the World’s Languages in Danger 880
Ethnologue zun
ELCat 627
IETF zun
Glottolog zuni1245
Вікіпедыя на гэтай мове

Мова зуні распаўсюджана галоўным чынам у рэзервацыі зуні на тэрыторыі штата Нью-Мексіка. У мінулым была шырока прадстаўлена на ўсходзе і поўначы штата Арызона. Па сцверджанню даследчыкаў, магла вылучыцца з палеаіндзейскіх моў 6000 — 7000 гадоў таму. Сучасныя алфавіт на аснове лацінкі і арфаграфія распрацаваны ў другой палове XX ст.

У нашы дні мова зуні пераважае ў гутарковых зносінах паміж прадстаўнікамі гэтага народа, вывучаецца ў школе.

Спасылкі правіць

  1. UNESCO Atlas of the World's Languages in Danger Праверана 24 чэрвеня 2018.