Како́нга (Cacongo) — гістарычная дзяржава ў Цэнтральнай Афрыцы ў XVIIXIX стст. на тэрыторыі сучасных Рэспублікі Конга і ангольскай правінцыі Кабінда.

Гістарычная дзяржава
Каконга
Cacongo
Каконга і іншыя дзяржавы Цэнтральнай Афрыкі ў 1711 г.
Каконга і іншыя дзяржавы Цэнтральнай Афрыкі ў 1711 г.
 >
 >

Сталіца Кінгуэла
Найбуйнейшыя гарады Кабінда, Малемба
Рэлігія каталіцызм, мясцовыя культы
Форма кіравання Манархія

Упершыню Каконга ўзгадваецца пад 1551 г. як тэрыторыя, залежная ад Афонсу I, караля Конга. Відавочна валадары Каконга здолелі адасобіцца ад Конга ў XVII ст., калі яе порты Кабінда і Малемба сталі прыцягальнымі для партугальскіх, галандскіх і англійскіх гандляроў. На чале дзяржавы стаяла мясцовая дынастыя манархаў, што вызначаліся еўрапейцамі як каралі. Афіцыйнай рэлігіяй з'яўляўся каталіцызм.

У XVIII ст. Каконга адыгрывала важную ролю ў трансатлантычным гандлі рабамі.

У 1883 г. каралеўства было занята партугальцамі і далучана да партугальскіх калоній у Афрыцы.

Спасылкі правіць