Крэадонты (Creodonta) — вымерлы атрад драпежных млекакормячых. Упершыню іх апісаў ў 1877 годзе Эдвард Дрынкер Коўп. У цяперашні час вядома 45 відаў крэадонтаў.

Крэадонты
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Creodonta Cope, 1875

Сямействы

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  4471940
FW  40902

Крэадонты былі пануючымі драпежнымі відамі ў раннім трацічным перыядзе, 55-35 млн гадоў таму. Нягледзячы на ​​вонкавае падабенства з сучаснымі драпежнікамі, у цяперашні час мяркуецца, што крэадонты не былі продкамі драпежнікаў, а мелі з імі агульнага продка, не пакінуўшы нашчадкаў сярод сучасных млекакормячых. Асноўнае адрозненне ад сучасных драпежнікаў — у іншай будове сківіцы, з-за чаго яна была маларухомай: крэадонты, падобна да кракадзілаў, умелі перакусваць ахвяру, але не маглі яе аб'ядаць. Горш развіты (у параўнанні з драпежнікамі) быў і мозг крэадонтаў.

Рэшткі крэадонтаў выяўленыя ў Еўропе, Азіі, Паўночнай Амерыцы і Афрыцы. У трапічнай Афрыцы крэадонты змаглі дажыць да міяцэна.

Становішча ў класіфікацыі правіць

Аксіеніды:

Hyaenodontidae:

Літаратура правіць

  • БЭ ў 18 тамах. Т.8, Мн., 1999, С.531

Спасылкі правіць