Лонданскі заапарк

Ло́нданскі заапа́рк (англ.: London Zoo) — найстарэйшы навуковы заапарк у свеце[1]. Заснаваны ў Лондане 27 красавіка 1828 года[2] ў якасці заалагічнай калекцыі, прызначанай для навуковых даследаванняў. З 1847 года адкрыты для публічных наведванняў[1]. Адзін з найбуйнейшых заалагічных збораў у Злучаным Каралеўстве (па стане на 2006 — 16 802 асобіны жывёл 755 відаў). Адміністрацыйна падпарадкаваны створанаму ў 1826 годзе Заалагічнаму таварыству Лондана[1]. Размешчаны ў паўночнай частцы Рыджэнтс-парка на мяжы паміж раёнамі Вэстмінстэр і Камдэн.

Выгляд Заалагічных садоў у Рыджэнтс-парку ў Лондане ў 1835 годзе (англ.: A View of the Zoological Gardens in Regent’s Park, London, 1835).Збор Лонданскага музея (мастак не ўказаны)

На тэрыторыі, якая належыць лонданскаму заалагічным збору, адкрыты першыя ў свеце агульнадаступны серпентарый (1849), акварыўм (1853)[3], інсектарый (1881), дзіцячы заапарк (1938). У 2001 годзе сланы, насарогі і іншыя буйныя жывёлы былі пераведзены з Лонданскага заапарка ў заапарк Уіпснейд у Бедфардшыры, які таксама функцыянуе пад эгідай ЗТЛ[4][5].

Заалагічнае таварыства Лондана не атрымлівае афіцыйнага фінансавання, спадзеючыся на ўзносы «удзельнікаў» (англ.: Fellows), «сяброў» (англ.: Friends) і «членаў» (англ.: Members), а які таксама даходы ад продажу ўваходных білетаў і субсідыі ад дабрачынных арганізацый[6][7]. Заапарк працуе кожны дзень з 9.00 да 18.00.[8]

Фотаздымкі правіць

Зноскі

  1. а б в ZSL’s History Архівавана 28 лютага 2008. (англ.) (Праверана 5 сакавіка 2008)
  2. April 27 Today in Science History (англ.) (Праверана 5 сакавіка 2008)
  3. The History of the Aquarium Архівавана 26 кастрычніка 2013. (англ.) (Праверана 6 сакавіка 2008)
  4. London elephants to join friends at Whipsnade Архівавана 5 снежня 2008. (англ.) (Праверана 5 сакавіка 2008)
  5. Elephants leave London. BBC News. 1 November 2001 (англ.) (Праверана 5 сакавіка 2008)
  6. Volunteering at London Zoo and Whipsnade Wild Animal Park Архівавана 11 красавіка 2008. (англ.) (Праверана 5 сакавіка 2008)
  7. London Zoo Архівавана 20 кастрычніка 2018. Good Zoos (англ.) (Праверана 5 сакавіка 2008)
  8. ZSL London Zoo (англ.). Архівавана з першакрыніцы 16 красавіка 2023. Праверана 16 красавіка 2023.

Спасылкі правіць