Майкл Чылуф'я Сата (англ.: Michael Chilufya Sata; 6 ліпеня 1937[2] — 28 кастрычніка 2014, Лондан) — прэзідэнт Замбіі, які ўступіў на пасаду 23 верасня 2011 года.

Майкл Сата
англ.: Michael Chilufya Sata
прэзідэнт Замбіі[d]
23 верасня 2011 — 28 кастрычніка 2014
Папярэднік Rupiah Banda[d]
Пераемнік Guy Scott[d]
Нараджэнне 6 ліпеня 1937(1937-07-06)[1]
Смерць 28 кастрычніка 2014(2014-10-28)[1] (77 гадоў)
Месца пахавання
Жонка Christine Kaseba[d]
Веравызнанне Каталіцкая Царква
Партыя
Дзейнасць палітык, прафсаюзны дзеяч
Узнагароды
Order of Agostinho Neto
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сата з'яўляўся лідарам найбуйнейшай у краіне партыі Патрыятычны фронт. У 1990 годзе ўваходзіў ва ўрад Руху за шматпартыйную дэмакратыю, затым перайшоў у апазіцыю. Удзельнічаў у прэзідэнцкіх выбарах 2006 года супраць Леві Мванаваса і 2008 года супраць Рупіі Банды, саступіў абодвум, але атрымаў мянушку Кароль-Кобра. У 2011 годзе перамог на чарговых выбарах Банду, набраўшы большасць галасоў. Сата набраў 43 працэнтаў галасоў, у той час як яго галоўны супернік дзеючы кіраўнік дзяржавы Рупіа Банда — 36 %. Такім чынам Замбія ў чарговы раз даказала, што з'яўляецца адной з нямногіх краін Афрыкі, дзе апазіцыя прыходзіць да ўлады парламенцкім шляхам, а не ў выніку дзяржаўнага перавароту ці грамадзянскай вайны.

На працягу 2014 года сур'ёзна хварэў, а 19 кастрычніка тэрмінова паехаў у Лондан, пасля чаго памёр там 28 кастрычніка. Выконваючым абавязкі прэзідэнта краіны стаў віцэ-прэзідэнт Гай Скот.

Зноскі

  1. а б Michael Sata // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. «China's stake in Zambia's election», BBC, 19 September 2011.

Спасылкі правіць