Марыя Луіза Мекленбург-Шверынская
Марыя Луіза Мекленбург-Шверынская (ням.: Marie Luise Friederike Alexandrine Elisabeth Catharina; 31 сакавіка 1803, Людвігслюст — 26 кастрычніка 1862, Майнінген) — прынцэса Мекленбург-Шверынская, а 1848 года — герцагіня Саксен-Альтэнбургская.
Марыя Луіза Мекленбург-Шверынская | |
---|---|
ням.: Marie Luise zu Mecklenburg | |
Нараджэнне |
31 сакавіка 1803[1][2] |
Смерць |
26 кастрычніка 1862[1][2] (59 гадоў) |
Месца пахавання | |
Род | Мекленбургскі дом[d] |
Імя пры нараджэнні | ням.: Marie Luise Friederike Alexandrine Elisabeth Catharina zu Mecklenburg |
Бацька | Фрыдрых Людвіг Мекленбург-Шверынскі[d] |
Маці | Алена Паўлаўна[d] |
Муж | George, Duke of Saxe-Altenburg[d][3] |
Дзеці | Ernest I, Duke of Saxe-Altenburg[d], Морыц Саксен-Альтэнбургскі[d] і Albrecht Prinz von Sachsen-Altenburg[d][4] |
Веравызнанне | лютэранства |
Дзейнасць | арыстакратка |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Жыццё правіць
Марыя была дачкой спадчыннага прынца Мекленбурга Фрыдрыха Людвіга Мекленбург-Шверынскага і рускай вялікай князёўны Алены Паўлаўны, дачкі імператара Паўла I.
7 кастрычніка 1825 года ў Людвігслюсце яна выйшла замуж за Георга, сына герцага Саксен-Хільдбургхаўзенскага. Марыя і Георг да 1829 гады жылі ў замку Шарлотэнбург у Хільдбургхаўзене, пасля чаго іх рэзідэнцыяй стаў замак Крысціянбург у Эйзенбергу.
У 1848 годзе муж Марыі стаў герцагам Саксен-Альтэнбургскім пасля адрачэння свайго старэйшага брата Іосіфа.
Шлюб і дзеці правіць
У шлюбе з герцагам Саксен-Альтэнбургскім Марыя мела трох сыноў:
- Эрнст I Фрыдрых Паўль Георг Нікалаус (16 верасня 1826, Хільдбургхаўзен — 7 лютага 1908, Альтэнбург), герцаг Саксен-Альтэнбургскі ў 1853—1908 гг., у шлюбе з прынцэсай Агнэсай Анхальт-Дасау, меў дачку і сына, які памёр у маленстве.
- Альбрэхт Фрэдэрык Аўгуст Бернхард Людвіг Антон Карл Густаў Эдуард (31 кастрычніка 1827, Хільдбургхаўзен — 28 мая 1835, Людвігслюст)
- Морыц Франц Фрыдрых Канстанцін Аляксандр Генрых Аўгуст Карл Альбрэхт (24 кастрычніка 1829, Эйзенберг — 13 мая 1907, Арка, Італія), у шлюбе з прынцэсай Аўгустай Саксен-Мейнінгенскай, бацька вялікай княгіні Елізаветы Маўрыкіеўны, жонкі вялікага князя Канстанціна Канстанцінавіча, унука імператара Мікалая I.
Зноскі
- ↑ а б http://thesaurus.cerl.org/record/cnp00356423 Праверана 2 жніўня 2018.
- ↑ а б Lundy D. R. Marie Luise Friederike Herzogin von Mecklenburg-Schwerin // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
- ↑ Lundy D. R. The Peerage
Літаратура правіць
- Heinrich Ferdinand Schoeppl: Die Herzoge von Sachsen-Altenburg. Bozen 1917, Neudruck Altenburg 1992
- Dr. Rudolf Armin Human: Chronik der Stadt Hildburghausen, Hildburghausen 1886