«Пасля працы» (англ.: After Hours) — мастацкі фільм 1985 года рэжысёра Марціна Скарсэзэ[6].

Пасля працыM:
англ.: After Hours
Жанр кінакамедыя
Рэжысёр
Прадзюсар
Сцэнарыст
У галоўных
ролях
Аператар
Кампазітар
Працягласць 97 хв. і 96 хв.
Бюджэт 4 500 000 $
Краіна
Мова англійская
Год 11 верасня 1985[1]
IMDb ID 0088680

Сюжэт правіць

Пасля працы малады жыхар Нью-Ёрка, праграміст Пол Хэкет, адпраўляецца павячэраць у кафэ, дзе знаёміцца з прывабнай дзяўчынай Марсі Франклін. Пасля непрацяглай гутаркі Пол разумее, што дзяўчына яму падабаецца, да таго ж у іх падобныя інтарэсы — і ён бярэ ў яе нумар тэлефона. Познім вечарам Марсі запрашае Пола прыехаць у дом яе сяброўкі-скульптара, у якой яна гасцюе. Ад няма чаго рабіць хлопец пагаджаецца і з радасцю адпраўляецца ў Соха. Праўда, вечар не задаецца з самага пачатку. Злавіўшы шалёнага таксіста, Пол пазбаўляецца грошай, а новая сяброўка Марсі ўчыняе істэрыку на пустым месцы. Нядоўга думаючы, Пол вырашае сысці, але глыбокай ноччу дабрацца дадому без грошай у яго не атрымаецца. Затое атрымаецца перажыць мноства прыгод, якія зробяць злашчасную ноч самай жудаснай ноччу ў яго жыцці.

Крытыка правіць

Вядомы амерыканскі кінакрытык Роджэр Эберт адзначыў фільм чатырма зоркамі з чатырох магчымых і занёс у свой спіс «Выдатных фільмаў»[7].

Узнагароды правіць

Паводле інфармацыі сайта «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 3 кінаўзнагародамі і яшчэ 10 намінацыямі[8].

Зноскі правіць

  1. Internet Movie Database — 1990.
  2. http://www.imdb.com/title/tt0088680/ Праверана 12 ліпеня 2016.
  3. а б в г http://www.allocine.fr/film/fichefilm_gen_cfilm=0001787.html Праверана 12 ліпеня 2016.
  4. а б в http://stopklatka.pl/film/po-godzinach Праверана 12 ліпеня 2016.
  5. а б в г д е ё ж з і http://www.imdb.com/title/tt0088680/fullcredits Праверана 12 ліпеня 2016.
  6. After Hours (1985) — IMDb (англ.). Сайт «Internet Movie Database». Праверана 21 ліпеня 2021.
  7. Roger Ebert.. The time is three a.m. Do you know where your sanity is? (англ.). Сайт Роджэра Эберта (14 студзеня 2009). Праверана 21 ліпеня 2021.
  8. After Hours — Awards (англ.). Сайт «Internet Movie Database». Праверана 21 ліпеня 2021.

Спасылкі правіць