Кэтрын О’Хара

канада-амерыканская актрыса і сцэнарыстка

Кэтрын О’Хара (англ.: Catherine O’Hara; нар. 4 сакавіка 1954(1954-03-04)[1][2][…], Таронта[3]) — канада-амерыканская актрыса і сцэнарыстка. Лаўрэат дзвюх прэмію «Эмі» (1982, 2020) і прэміі «Залаты глобус».

Кэтрын О’Хара
англ.: Catherine O'Hara
Дата нараджэння 4 сакавіка 1954(1954-03-04)[1][2][…] (70 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Муж Bo Welch[d]
Дзеці Matthew Welch[d] і Luke Welch[d]
Адукацыя
Прафесія тэлеактрыса, кінаактрыса, акцёрка, сцэнарыст, актрыса агучвання, аўтарка-кампазітар, спявачка, кінарэжысёр, імправізатар, рэжысёр
Узнагароды
IMDb ID 0001573
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Яе сатырычныя вобразы і арыгінальныя персанажы ў камедыйным серыяле «SCTV» (Second City Television) прынеслі ёй шырокае прызнанне і прэмію «Эмі» за найлепшы сцэнарый вар’етэ.

Яе роля Мойры Роўз серыяле «Шытс-Крык», прынесла ёй шэсць узнагарод Canadian Screen Awards запар за найлепшую жаночую ролю ў камедыі, а ў 2021 годзе яна стала чацвёртым чалавекам у гісторыі, які атрымаў усе пяць галоўных тэлевізійных узнагарод ЗША за адзін сезон: прэмію Гільдыі кінаакцёраў ЗША, прэмію Асацыяцыі тэлевізійных крытыкаў, прэмію «Эмі», «Залаты глобус» і Выбар тэлевізійных крытыкаў[4].

Сярод работ О’Хара ў кіно — галоўныя і другарадныя ролі ў такіх фільмах як камедыя Марціна Скарсэзэ «Пасля працы» (1985), фільм Ціма Бёртана «Бітлджус» (1988), сямейная камедыя Крыса Каламбуса «Адзін дома» (1990), а таксама працяг фільма «Адзін дома 2: Згублены ў Нью-Ёрку» (1992) і іншыя.

Кэтрын О'Хара — афіцэр Ордэна Канады[5].

У 2007 годзе яна атрымала зорку на канадскай Алеі славы[6].

Фільмаграфія правіць

Год Беларуская назва Арыгінальная назва Роля
1985
ф Пасля працы After Hours Гейл
1988
ф Бітлджус Beetlejuice Дэлія Дытц
1990
ф Адзін дома Home Alone Кейт Мак-Калістэр
1992
ф Адзін дома 2: Згублены ў Нью-Ёрку Home Alone 2: Lost in New York Кейт Мак-Калістэр

Зноскі правіць

  1. а б Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 27 красавіка 2014.
  2. а б Catherine O'Hara // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 12 снежня 2014.
  4. Catherine O'Hara. Governor General's Performing Arts Awards (GGPAA). Архівавана з першакрыніцы 21 верасня 2020. Праверана 21 верасня 2020.
  5. Ms. Catherine O'Hara. Office of the Secretary to the Governor General (19 верасня 2022). Архівавана з першакрыніцы September 20, 2022. Праверана 19 верасня 2022.
  6. Catherine O'Hara. Canada's Walk of Fame. Архівавана з першакрыніцы 3 жніўня 2008. Праверана 12 сакавіка 2007.

Спасылкі правіць