<table class="infobox infobox-Не пазначаны радок для хэшыравання. " style="" > Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Калядны пудынг
Дэсертны пудынг

Пудынг (англ.: pudding) — дэсертная ці закусачная страва, традыцыйная і найбольш распаўсюджаная ў Вялікабрытаніі, часцей за ўсё ўяўляе сабой аднастайную масу на аснове малочных прадуктаў з даданнем крухмалу ці патакі. Звычайна ў склад таксама ўваходзяць яйкі, цукар, мука, духмяныя затаўкі і садавіна, часцей за ўсё ў сушаным выглядзе. Пудынг можа зьмяшчаць гародніну, мясныя прадукты, рыс і іншыя прадукты. Існуе незьлічоная колькасць рэцэптаў пудынгаў. Звычайна яны варацца на «вадзяной лазні» ці пякуцца. Пудынг, асабліва плам-пудынг, з'яўляецца традыцыйнай Каляднай стравай у Вялікабрытаніі і Садружнасці нацый. Звычайна пудынг падаюць астуджаным.

Гл. таксама правіць

Спасылкі правіць