Пісталет-кулямёт

Пісталет-кулямёт — тып стралковай зброі ў якім у якасці боепрыпасу выкарыстоўваецца пісталетны патрон.

FN P90 пад патрон 5,7х28 мм

Гісторыя правіць

Перадгісторыя правіць

Пісталет-кулямёт узнік у гады Першай сусветнай вайны разам з такімі відамі ўзбраенняў, як танк і хімічная зброя, будучы ў вачах сваіх стваральнікаў складовай часткай вырашэння так званага «пазіцыйнага тупіка». Як гэта часта бывае ў выпадку наяўнасці аб'ектыўных перадумоў для з'яўлення таго ці іншага тэхнічнага сродку, ідэя гэтага віду зброі ўзнікла і была рэалізавана практычна адначасова адразу ў некалькіх краінах.

Да таго часу аўтаматычны агонь кулямётаў ўжо вельмі пераканаўча паказаў сваю высокую эфектыўнасць, асабліва ў «акопнай» пазіцыйнай вайне. Аднак кулямёты тых гадоў, як правіла, стралялі з лафета або станка, бо былі вельмі цяжкімі. Напрыклад, знакаміты кулямёт Максіма важыў без станка, вады і патронаў каля 20 кг, а ў гатовым да бою выглядзе са станком — больш за 65 кг, і абслугоўваўся разлікам з 2-6 чалавек. Будучы ідэальным для абароны ўмацаванняў, ён зусім не падыходзіў для актыўных наступальных дзеянняў.

Цалкам лагічнай ў такой сітуацыі была ідэя стварэння больш лёгкага аўтаматычнай зброі, якую змог бы пераносіць і эфектыўна выкарыстоўваць у баі адзін чалавек. Гэтая плённая думка прывяла да з'яўлення новых відаў зброі: ручнога кулямёта і пісталет-кулямёта.

 
Пісталет-кулямёт Шпагіна (абр.1941 года)

Плюсы і мінусы правіць

Вартасці:

  • выкарыстанне пісталетных патронаў прывяло да памяншэння габарытаў
  • легкасць выкарыстання
  • прастата канструкцыі
  • больш высокі тэмп стральбы чым у аўтаматаў, пры гэтым з меншай аддачай

Недахопы:

  • з-за малой магутнасці пісталетных патронаў, прыцэльная стральба амаль немагчыма на дыстанцыях больш за 200—300 м.

Гл. таксама правіць