Сарыкамышская бітва

Бітва пры Сарыкамышы (9 (22) снежня 1914 года — 4 (17) студзеня 1915 года) — абарончая аперацыя рускага Каўказскага войска супраць турэцкіх войскаў у раёне населенага пункта Сарыкамыш (цяпер Турцыя) падчас Першай сусветнай вайны.

Сарыкамышская бітва
Асноўны канфлікт: Першая сусветная вайна
Пазіцыі рускай армі пад Сарыкамышам
Дата 9 (22) снежня 1914 — 4 (17) студзеня 1915
Месца Сарыкамыш
Вынік перамога Расіі
Праціўнікі
 Расійская імперыя
Арменія Армянскія добраахвотнікі
 Асманская імперыя
Камандуючыя
Сцяг Расіі І. І. Варанцоў-Дашкоў
Сцяг Расіі А. З. Мышлаеўскі
Сцяг Расіі Г. Э. Берхман
Сцяг Расіі М. М. Юдзеніч
Сцяг Расіі Д. К. Абацыеў
Сцяг Арменіі А. Гафавян
Сцяг Арменіі А. Срванцян
Чцяг Асманскай імперыі Энвер-паша
Чцяг Асманскай імперыі Хафыз Хакы-паша
Сілы бакоў
Каўказская армія:

63.000

3-я армія:

90.000

Страты
30.000 забіта і паранена. 12.000 абмарожана 60.000 забіта і паранена. 18.000 абмарожана
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Бітва правіць

2 (15) лістапада 1914 рускія войскі трыма атрадамі перайшлі турэцкую мяжу. Перад пачаткам баявых дзеянняў Каўказская армія была рассяроджана на дзве групы ў адпаведнасці з двума галоўнымі аперацыйнымі кірункамі:

  • Карскі кірунак (КарсЭрзурум) — Сарыкамышскі і Ольтынскі атрады (усяго каля 6 дывізій),
  • Эрыванскі кірунак (ЭрываньАлашкерт) — Эрыванскі атрад (каля 2 дывізій, узмоцненых конніцай).

Флангі прыкрываліся невялікімі самастойнымі атрадамі з памежнай варты, казакоў і ўзбраення: правы фланг — кірунак уздоўж Чарнаморскага ўзбярэжжа да Батума, а левы — супраць курдскіх раёнаў, дзе з аб'явай мабілізацыі туркі пачалі фармаваць курдскую ірэгулярную конніцу, і персідскага Азербайджана.

Да 6 (19) лістапада Сарыкамышскі атрад (1-ы Каўказскі і 2-і Туркестанскі карпусы з нададзенымі часткамі — усяго каля 53 батальёнаў, 138 гармат і 40 казачых сотняў) авалодаў Кара-Дэрбенцкім горным праходам і Кепры-кейскай пазіцыяй, што знаходзілася пасярод шляху ад турэцкай мяжы да Эрзурума. Ольтынский атрад (брыгада пяхоты з артылерыяй і 6 казачых сотняў) прасунуўся да Іда. На Эрыванскім кірунку рускія войскі перайшлі праз хрыбет Агрыдаг і авалодалі Баязітам, Дыадынам, Алашкертам і Каракілісай, надзейна прычыніўшы левы фланг і тыл Сарыкамышскага атрада, а таксама прымежны раён ад курдскай конніцы. Адначасна рускія атрады, высунуўшыся з персідскага Азербайджана, занялі турэцкія апорныя пункты ў раёне турэцка-персідскай мяжы.

Туркі, у спешным парадку сабраўшы рэзервы, кінулі іх насустрач Сарыкамышскаму атраду, вымусіўшы яго 13 (26) лістапада адступіць на лінію Алакіліса — Ордас — Харасан.

16 (29) лістапада турэцкія войскі самі ўварваліся ў межы расійскага Закаўказзя ва ўзбярэжнай зоне і пры спрыянні паўсталых аджарцаў, якія напалі з тылу і флангаў на нешматлікія рускія войскі, занялі плацдарм перад крэпасцю Батум, што запатрабавала ад рускага камандавання скіраваць сюды ўзмоцнены атрад, што распачаў пры падтрымцы мінаносцаў выцясненне туркаў з Паўднёвай Аджарыі.

Да снежня Каўказскае армія займала фронт ад Чорнага мора да возера Ван працягласцю звыш 350 км па прамойй лініі, галоўным чынам на турэцкай тэрыторыі. Пры гэтым амаль дзве траціны рускіх сіл былі высунуты наперад, знаходзячыся паміж Сарыкамышам і Кепры-Кеем. У турэцкага войска з'явілася магчымасць паспрабаваць абыйсці галоўныя рускія сілы з іх правага фланга і ўдарыць у тыл, пераразаўшы чыгунку Сарыкамыш — Карс.

З фронту дзеянні Сарыкамышскага атрада павінны былі скаваць 11-ы турэцкі корпус, 2-я кавалерыйская дывізія і курдскі кавалерыйскі корпус, тым часам як 9-ы і 10-ы турэцкі карпусы 9 (22) снежня пачалі абыходны манеўр праз Ольты (Олту) і Бардус (Бардыз), маючы намер зайсці ў тыл Сарыкамышскаму атраду.

Аператыўная задума туркаў была вылічаная на шпаркасць і ўтойлівасць абыходу і энергічныя дэманстратыўныя дзеянні 11-га карпусы; пры гэтым 9-ы і 10-ы карпусы высунуліся са слаба арганізаванымі тыламі ў разліку на атрыманне харчу ад мясцовага мусульманскага насельніцтва. Аперацыя па абыходзе рускіх войскаў была ўхвалена германскім камандаваннем, начальнікам штаба турэцкага 3-а войска быў нямецкі афіцэр, генерал-лейтэнант Бронзарт фон Шэлендорф, камандзірамі карпусоў былі выхаванцы германскай вайсковай школы, якія курыраваліся германскімі інструктарамі.

Імклівым ударам туркі выбілі з Ольты значна саступаючы ім па колькасці Ольтынскі атрад (начальнік генерал Н. М. Істомін).

10 (23) снежня Сарыкамышскі атрад лёгка адбіў франтальную атаку 11-га турэцкага корпуса. 11 (24) снежня ў штаб Сарыкамышскага атрада з Тыфліса прыбыў фактычны камандуючы Каўказскім войскам генерал А. З. Мышлаеўскі і яго начальнік штаба генерал М. М. Юдзеніч. Генерал Мышлаеўскі арганізаваў абарону Сарыкамыша, але ў самы адказны момант, няправільна ацаніўшы становішча, аддаў загад да адступлення, пакінуў войска і выехаў у Тыфліс. Генерал Юдзеніч узяў на сябе камандаванне 2-м Туркестанскім корпусам, а дзеяннямі ўсяго Сарыкамышскага атрада па-ранейшаму кіраваў генерал Г. Э. Берман, камандзір 1-га Каўказскага корпуса.

12 (25) снежня турэцкія войскі, што здзяйснялі абыходны манеўр, занялі Бардус і павярнулі на Сарыкамыш. Марознае надвор'е, аднак, зменшыла тэмпы наступу і прывяла да значных (шматтысячным) небаявым стратам турэцкіх сіл.

11-ы турэцкі корпус працягваў ціск на асноўныя рускія сілы, але рабіў гэта недастаткова энергічна, што дазволіла рускім адводзіць з фронту адну за адной найболей моцныя часткі і перакідаць назад да Сарыкамыша.

16 (29) снежня з падыходам рэзерваў рускія войскі адкінулі суперніка і перайшлі ў контрнаступ. 20 снежня (2 студзеня) быў адбіты Бардус, а 22 снежня (4 студзеня) — аточаны і запалонены ўвесь 9-ы турэцкі корпус. Рэшткі 10-га корпуса былі змушаны адступіць, і да 4—6 (17—19) студзеня становішча на фронце было адноўлена.

Вынік правіць

На думку некаторых гісторыкаў, у якасці помсты за паразу турэцкага войска пры Сарыкамышы турэцкія ўлады арганізавалі масавае знішчэнне армянаў.

Нанясучы паразу турэцкім войскам, рускае армія адкрыла сабе дарогу ўглыб Анаталійскага пласкагор'я.

У Тыфлісе А. З. Мышлаеўскі прадставіў даклад пра пагрозу турэцкага ўварвання на Каўказ, чым выклікаў дэзарганізацыю тылу войска. У студзені 1915 года ён быў адхілены ад камандавання, у сакавіку таго ж года — звольнены ў адстаўку. Яго змяніў генерал М. М. Юдзеніч.

Літаратура правіць