Каўказская армія (Першая сусветная вайна)

Каўказская арміяагульнавайсковае аператыўнае аб'яднанне (палявая армія) на Каўказскім тэатры ваенных дзеянняў падчас Першай сусветнай вайны.

Каўказская армія (палявая)
Кав.А
Гады існавання ліпень 1914 года — май 1918 года
Краіна Сцяг Расіі Расійская імперыя
Уваходзіць у гл. спіс франтоў
Тып армія
Дыслакацыя Каўказская ваенная акруга
Удзел у Першая сусветная вайна
(19141918)
Камандзіры
Вядомыя камандзіры гл. Галоўнакамандуючыя
Пазіцыі рускай арміі пад Сарыкамышем 1914 год

Скарочанае найменне — Кав. А.

У 1914 годзе:

Перад пачаткам ваенных дзеянняў Каўказская армія была раззасяроджаная на дзве групы ў адпаведнасці з двума галоўнымі аперацыйнымі напрамкамі:

  • КарскІ кірунак (КарсЭрзерум) — каля 6 дывізій у раёне Ольты — Сарыкамыш,
  • Эрыванскі кірунак (Эрывань — Алашкерт) — каля двух дывізій, узмоцненых значным лікам конніцы, у раёне Ігдыря.

Флангі прыкрываліся невялікімі атрадамі сфармаванымі з памежнай варты, казакоў і апалчэння: правы фланг — кірунак уздоўж Чарнаморскага ўзбярэжжа да Батуму, а левы — супраць курдзкіх раёнаў, дзе з абвяшчэннем мабілізацыі туркі пачалі фармаваць курдскую ірэгулярную конніцу, і персідскага Азербайджана.

Усяго Каўказская армія налічвала каля 153 батальёнаў, 175 казацкіх сотняў і 350 гармат. Ёй супрацьстаяла 3-я турэцкая армія (каля 100 батальёнаў, 35 эскадронаў, 244 гарматы).

У красавіку 1917 года Каўказская армія была ператворана ў Каўказскі фронт, але ў складзе гэтага фронту была зноў сфарміравана Каўказская армія.

На канец 1917 года армія мела ў сваім складзе:

У складзе

правіць

Галоўнакамандуючыя

правіць

На пачатковым этапе галоўнакамандуючым Каўказскай арміі быў каўказскі намеснік і галоўнакамандуючы войскамі Каўказскай ваеннай акругі генерал-ад'ютант І. І. Варанцоў-Дашкоў. Ён, аднак, удзелу ў распрацоўцы аперацый і кіраўніцтве войскамі практычна не прымаў, перадаўшы камандаванне арміяй свайму памочніку генералу А. З. Мышлаеўскаму, затым генералу М. М. Юдзенічу.

Камандуючыя

правіць

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць