Сацыяфобія (лац.: societas + стар.-грэч.: φόβος — грамадства + страх) — упартая нематываваная боязь выканання дзеянняў у грамадскіх месцах. Ёсць найбольш распаўсюджаным відам назойлівага страху. Найчасцей сустракаецца ў самотных і негаваркіх людзей.

Сацыяфобія
МКХ-10 F40.140.1, F93.293.2
МКБ-10-КМ F40.10, F40.1 і F93.2
МКХ-9 300.23300.23
МКБ-9-КМ 300.23[1]
MedlinePlus 000957
MeSH D010698

Прычыны правіць

Схільнасць да хваробы выклікае турбаванне водгукам навакольных, боязь выглядаць смешным і страты пашаны і даверу, недаацэнка ўласных поспехаў, уява сябе нязначным і саманепрыманне, пастаяннае параўнанне сваіх дасягненняў з поспехамі іншых.

Праявы правіць

Хвароба выяўляецца праз спалох ад стасункаў з людзьмі, што суправаджаецца дрыжаннем рук, пачырваненнем, павышаным потааддзяленнем і буркатаннем у жываце. У выніку адбываецца адасабленне (пазбяганне стасункаў) ад людзей пры адначасным разуменні яго неабгрунтаванасці[2].

Гл. таксама правіць

Зноскі

  1. Disease Ontology — 2016. Праверана 15 мая 2019.
  2. Вольга Цыбульская. Не бойцеся здацца смешным // Краіна здароўя. — 18 жніўня 2010. — № 41 (210). — С. 3. — ISSN 1990-763x.(недаступная спасылка)