Стэфан Русецкі

(пам. 1671) кашталян менскі

Стэфан Русецкі (? — 1671) — дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай, кашталян менскі (1663—1671).

Стэфан Русецкі
Равіч
Равіч
18-ы кашталян менскі
25 студзеня 1663 — 1671
Папярэднік Стэфан Кандзежаўскі
Пераемнік Аляксандр Юдзіцкі
стольнік ліўскі[d]
7 студзеня 1650 — 25 студзеня 1663
Смерць 1671[1][2]
Месца пахавання
Род Русецкія[d]
Жонка Ганна з Шуйскіх[d]
Дзеці Станіслаў Русецкі[d]

Біяграфія правіць

Паходзіў з роду Русецкіх герба «Равіч», аселага ў Ліўскай зямлі Мазавецкага ваяводства. Быў ліўскім стольнікам, 15 студзеня 1663 года прызначаны кашталянам менскім «па Стэфане Кандзежаўскім, які стаў смаленскім кашталянам».

Быў жанаты з Ганнай Шуйскай і меў ад яе дачку, якая стала бенедыктынкай, і трох сыноў: Аляксандра і Станіслава ў стане рыцарскім, і Бенедыкта, у стане духоўным (1691). Станіслаў быў электарам у 1674 годзе ад Берасцейскага ваяводства.

Памёр Стэфан Русецкі ў 1671 годзе, аб чым сведчыла срэбная таблічка, якая знаходзілася ў Берасці.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Niesiecki K. Herbarz Polski, wyd. J.N. Bobrowicz, Lipsk 1839-1846.
  • Uruski S. Rodzina. Herbarz szlachty polskiej, T. 1-15 – Warszawa 1904-1938.