Турызм з'яўляецца адным з найважнейшых сектараў сферы паслуг эканомікі Польшчы. Ад часу ўступлення краіны ў ЕС у 2004 паскорана развіваецца міжнародны турызм. Найбольш прывабныя для адпачынку горныя раёны Польшчы, узбярэжжа Балтыйскага мора, Мазурскія азёры і Белавежская пушча, гістарычныя цэнтры (Кракаў, Варшава, Люблін). Усяго ў Польшчы 15 аб'ектаў Сусветнай спадчыны з іх 14 культурных.

Замак у Айцове на Шляху арліных гнёздаў

Самы папулярны сярод турыстаў горад — Кракаў — старая сталіца і месца каранацыі ў далейшым, цэнтр Залатога веку польскага Адраджэння. Цалкам зруйнаваны падчас Другой сусветнай вайны стары горад у Варшаве быў адноўлены і з'яўляецца галоўнай славутасцю стаіцы. Вялікую прывабнасць мае Уроцлаў — у ансамбль вялікай Рынкавай плошчы ўваходзяць ажно дзве ратушы, ўроцлаўскі заапарк налічвае ўжо больш за 150 гадоў гісторыі і надзвычай багатую калекцыю відаў, на кожным кроку турыстаў сустрэнуць мілыя гномы.

У Польшчы звыш 100 замкаў, большая іх частка захавалася ў Ніжняй Сілезіі і уздоўж Шляху арліных гнёздаў паміж Кракавам і Чэнстаховай. Яснагурскі манастыр у Чэнстахове штогод кліча да сябе сотні тысяч паломнікаў-каталікоў. Сярод відаў актыўнага турызму ў Польшчы шырока прадстаўлены гарналыжны турызм, водныя віды, хайкінг і склалазанне. Развіваецца аграрны (сельскі) турызм.

Зноскі