Быдгашчскі політэхнічны ўніверсітэт імя Яна і Анджэя Снядэцкіх

Быдгашчскі політэхнічны ўніверсітэт імя Яна і Анджэя Снядэцкіх (польск.: Politechnika Bydgoska im. Jana i Jędrzeja Śniadeckich) — польская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта і спецыялізацыяй у сферы тэхнічных і прыродазнаўчых навук, якая знаходзіцца ў Быдгашчы.

Быдгашчскі політэхнічны ўніверсітэт імя Яна і Анджэя Снядэцкіх
польск.: Politechnika Bydgoska im. Jana i Jędrzeja Śniadeckich
Арыгінальная назва польск.: Politechnika Bydgoska im. Jana i Jędrzeja Śniadeckich
Міжнародная назва англ.: Bydgoszcz University of Science and Technology
Заснаваны 1951
Рэарганізаваны 2006
Тып політэхнічны ўніверсітэт
Рэктар Марак Адамскі[d][1]
Размяшчэнне Быдгашч
Юрыдычны адрас вул. Каліскага 7,
85-796 г. Быдгашч, Польшча
Сайт pbs.edu.pl
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Агульная характарыстыка правіць

Універсітэт з’яўляецца найстарэйшым дзяржаўным універсітэтам Быдгашчы, вытокі якога сягаюць 1951 года (не лічачы паўакадэмічнай сельскагаспадарчай акадэміі, якая існавала ў Быдгашчы ў 1920—1923 гадах). Універсітэт тройчы мяняў свой характар, мяняючы структуру і назвы:

  • 19511964 гады: Вячэрняя інжынерная школа з двума факультэтамі — механічным і хімічным;
  • 19641974 гады: Вышэйшае інжынернае вучылішча, якое ажыццяўляла навучанне ўжо на чатырох тэхнічных факультэтах у дзённым, вячэрнім і завочным фармаце;
  • 19742006 гады: Тэхніка-сельскагаспадарчая акадэмія — пасля аб’яднання вучэльні з філіялам Познаньскай сельскагаспадарчай акадэміі;
  • з 2006 года: Тэхналагічна-прыродазнаўчы ўніверсітэт.

Шэсць факультэтаў вучэльні сёння маюць паўнамоцтвы для прысваення навуковай ступені доктара, а 4 з іх таксама прысвойваць ступень доктара хабілітаванага з магчымасцю правядзення працэдуры для прысваення навуковага звання прафесара. Універсітэт супрацоўнічае з мясцовымі прадпрыемствамі і з’яўляецца акцыянерам Быдгашцкага індустрыяльнага парку. Штогод ён з’яўляецца арганізатарам дзясяткаў навуковых канферэнцый.

Сёння ВНУ навучае каля 10 тыс. студэнтаў па 33 спецыяльнасцях і 90 спецыялізацыях. Сцены універсітэта пакінулі больш за 55 тыс. выпускнікоў. У агульнанацыянальных рэйтынгах вышэйшых навучальных устаноў у 20042010 гадах універсітэт займаў першае месца сярод дзяржаўных ВНУ Быдгашчы.

Факультэты і інстытуты правіць

  • Факультэт будаўніцтва, архітэктуры і экалагічнай інжынерыі
  • Факультэт жывёлагадоўлі і біялогіі жывёл
  • Факультэт механічнай інжынерыі
  • Факультэт сельскай гаспадаркі і біятэхналогій
  • Факультэт тэхналогій і хімічнай інжынерыі
  • Інстытут матэматыкі і фізікі
  • Факультэт тэлекамунікацый, інфарматыкі і электратэхнікі
  • Факультэт упраўлення

Крыніцы правіць

Спасылкі правіць