Уладзімір Іванавіч Батан

Уладзімір Іванавіч Батан (нар. 28 студзеня 1961, в. Мардзвін Петрыкаўскага раёна Гомельскай вобласці) — беларускі інжынер і палітык.

Уладзімір Іванавіч Батан
дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[d]
27 лістапада 2008 — 18 лістапада 2012
Нараджэнне 28 студзеня 1961(1961-01-28) (63 гады)
Адукацыя
Дзейнасць інжынер, палітык
Месца працы
Узнагароды

Біяграфія правіць

Скончыў Беларускі інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі, інжынер-механік.

Служыў у радах Узброеных Сіл. Працоўную дзейнасць пачаў галоўным інжынерам калгаса «Шлях Леніна» Жлобінскага раёна Гомельскай вобласці. Працаваў начальнікам змены, майстрам па рамонту кранавага абсталявання і металаканструкцый, старшым майстрам, начальнікам цэха рамонту металургічнага абсталявання рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Беларускі металургічны завод» у горадзе Жлобіне.

Выбіраўся дэпутатам Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання.

Узнагароды правіць

Узнагароджаны Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Республікі Беларусь[1].

Зноскі