Уладзімір Барысавіч Труноў

Уладзі́мір Бары́савіч Труно́ў (1918 — 1991) — беларускі партыйны і дзяржаўны дзеяч.

Уладзімір Барысавіч Труноў
Сцяг Міністр камунальнай гаспадаркі БССР
5 лютага 1968 — 1973
Кіраўнік урада Ціхан Кісялёў
Папярэднік пасада заснаваная
Пераемнік Артур Бязлюдаў
Сцяг Другі сакратар Віцебскага абласнога камітэта КПБ
7 снежня 1964 — 1968
Папярэднік пасада заснаваная
Пераемнік Аляксандр Калітка
Сцяг Першы сакратар Віцебскага прамысловага абласнога камітэта КПБ
студзень 1963 — 7 снежня 1964
Папярэднік пасада заснаваная
Пераемнік пасада скасаваная
Сцяг Старшыня Віцебскага аблвыканкама
1959 — 12 студзеня 1963
Кіраўнік урада Ціхан Кісялёў
Папярэднік Мікіта Парашчанка
Пераемнік пасада скасаваная
Сцяг Другі сакратар Віцебскага абласнога камітэта КПБ
1955 — 1956
Папярэднік Дзмітрый Цябут
Пераемнік Дзмітрый Цябут
Нараджэнне 1918
Смерць 1991
Партыя
Адукацыя
Узнагароды
ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга

Біяграфія правіць

Скончыў Тульскі механічны інстытут (1946).

Пасля вучобы працаваў малодшым навуковым супрацоўнікам Беларускага навукова-даследчага інстытута будаўнічых матэрыялаў.

У 19481951 гадах працаваў на Мінскім інструментальным заводзе Міністэрства станкабудавання СССР, займаў пасады начальніка Тэхнічнага аддзела, галоўнага інжынера, намесніка дырэктара.

З 1951 года на партыйнай рабоце — сакратар Фрунзенскага раённага камітэта КП(б) Беларусі, партыйны арганізатар ЦК УКП(б)—КПСС Мінскага аўтамабільнага завода.

У 19531955 гадах — 1-ы сакратар Заводскага раённага камітэта КПБ.

Пасля працаваў у Віцебску другім сакратаром Віцебскага абласнога камітэта КПБ (19551956), старшынёй Выканаўчага камітэта Віцебскага абласнога Савета (19591963), першым сакратаром Віцебскага прамысловага абласнога камітэта КПБ (19631964) і зноў другім сакратаром Віцебскага абласнога камітэта КПБ (19641968).

У 1968 годзе ўзначаліў зноў утворанае Міністэрства камунальнай гаспадаркі БССР.

Пасля працаваў дырэктарам Беларускага рэспубліканскага аб’яднання «Другасчормет».

Зноскі

Спасылкі правіць