Чан Дай Куанг (в’етн.: Trần Đại Quang; 12 кастрычніка 1956 г., камуна Куанг Тыен, акруга Кім Сон, правінцыя Ніньбінь, ДРВ — 21 верасня 2018) — дзясяты Прэзідэнт В’етнама (2016—2018), доктар філасофіі ў галіне юрыдычных навук, прафесар. Дэпутат Нацыянальнага Сходу 13-га склікання.

Чан Дай Куанг
в’етн.: Trần Đại Quang
8-ы прэзідэнт В’етнама[d]
2 красавіка 2016 — 21 верасня 2018
Папярэднік Чыонг Тан Шанг
Пераемнік Đặng Thị Ngọc Thịnh[d]
міністр грамадскай бяспекі В’етнама[d]
3 жніўня 2011 — 8 красавіка 2016
Папярэднік Le Hong Anh[d]
Пераемнік Tô Lâm[d]
дэпутат Нацыянальнага сходу В’етнама[d]
22 мая 2016 — 21 верасня 2018
Папярэднік Чыонг Тан Шанг
Нараджэнне 12 кастрычніка 1956(1956-10-12)[1]
Смерць 21 верасня 2018(2018-09-21)[2][1] (61 год)
Месца пахавання
Імя пры нараджэнні в’етн.: Trần Đại Quang
Веравызнанне нерэлігійнасць[d]
Партыя
Адукацыя
Навуковая ступень прафесар
Дзейнасць палітык
Аўтограф Выява аўтографа
Род войскаў National Police Agency[d]
Званне генерал
Узнагароды
Нацыянальны ордэн Хасэ Марці Military Exploit Order Fatherland Defense Order Feat Order ордэн Дружбы
Сайт vpctn.gov.vn
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Нарадзіўся 12 кастрычніка 1956 года ў камуне Куанг Тыен акругі Кім Сон правінцыі Ніньбінь Дэмакратычнай Рэспублікі В’етнам. З ліпеня 1972 года па кастрычнік 1975 года студэнт школы народнай паліцыі і школы замежных моў пры МУС В’етнама. З кастрычніка 1975 года па чэрвень 1987 года супрацоўнік 1 дэпартамента палітычнай абароны, а таксама намеснік начальніка II дэпартамента палітычнай абароны па кадравай службе пры МУС В’етнама.

З чэрвеня 1987 года па чэрвень 1990 года начальнік дэпартамента кадраў і начальнік аддзела грамадзянскай службы II дэпартамента палітычнай абароны пры МУС. З чэрвеня 1990 года па верасень 1996 года — намеснік сакратара парткама і намеснік кіраўніка Дэпартамента ўласнай бяспекі Міністэрства ўнутраных спраў В’етнама.

З верасня 1996 года па кастрычнік 2000 года — кіраўнік дэпартамента ўласнай бяспекі Міністэрства грамадскай бяспекі; член дэпартамента па агульнай бяспецы КПВ; член Дэпартамента агульнай бяспекі Пастаяннага камітэта КПВ і сакратар штаба бяспекі партыйнага камітэта ў аддзеле міністэрства грамадскай бяспекі. З кастрычнік 2000 года да красавіка 2006 года намеснік сакратара парткама і намеснік начальніка Упраўлення агульнай бяспекі Міністэрства грамадскай бяспекі; павышаны да генерал-маёра (2003 г.); прысвоена званне дацэнта (2003).

З красавіка 2006 года па студзень 2011 года — член ЦК партыі 10 склікання, член Цэнтральнага Народнага Камітэту па грамадскай бяспекі, член Пастаяннага Цэнтральнага партыйнага камітэта па грамадскай бяспекі, намеснік міністра грамадскай бяспекі, генерал-лейтэнанты (2007), і прысвоена званне прафесара (2009).

Са студзеня 2011 года па жнівень 2011 года — член Палітбюро, член Пастаяннага Цэнтральнага партыйнага камітэта па грамадскай бяспецы, намеснік міністра грамадскай бяспекі СРВ.

З 2016 года — прэзідэнт В’етнама. Старшыня Савета нацыянальнай абароны і бяспекі В’етнама.

Памёр у 10:05 раніцы 21 верасня 2018 ў Ханоi пасля цяжкай кардыялагічнай хваробы[3][4].

Зноскі

  1. а б Tran Dai Quang // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Chủ tịch Trần Đại Quang qua đời ở tuổi 62
  3. Памёр прэзідэнт В'етнама Чан Дай Куанг
  4. "AFP news agency on Twitter". Twitter [руская]. Праверана 2018-09-21.