«Я абвінава́чваю» (фр.: J’Accuse…!) — артыкул французскага пісьменніка Эміля Золя, апублікаваны 13 студзеня 1898 года ў штодзённай газеце «Арор[en]» (фр.: «L’Aurore»), рэдактарам якой быў Жорж Клемансо.

Артыкул у газеце «Арор».
Шарж на Эміля Заля і яго артыкул. Паштоўка, 1899 год.

Артыкул напісаны ў форме адкрытага ліста, адрасаванага прэзідэнту Францыі Феліксу Фору. У ім знакаміты пісьменнік абвінаваціў французскі ўрад у антысемітызме і супрацьзаконным заключэнні ў турму капітана артылерыі Альфрэда Дрэйфуса. Заля ўказваў на прадузятасць ваеннага суда і на поўную адсутнасць рэальных доказаў. Выкладзены цудоўнай французскай мовай, падрабязны, лагічны, старанна прадуманы і знішчальна аргументаваны артыкул быў заснаваны на матэрыялах, прадстаўленых пісьменніку начальнікам французскай контрразведкі палкоўнікам Пікарам[en], перакананым у невінаватасці Дрэйфуса.

Ліст быў надрукаваны на першай паласе газеты і здзейсніў эфект разарванай бомбы як у самой Францыі, так і далёка за яе межамі, падзяліўшы на дрэйфусараў і антыдрэйфусараў грамадскае меркаванне практычна ўсёй Еўропы.

У сувязі з гэтай публікацыяй Заля быў абвінавачаны ў паклёпе і асуджаны 23 лютага 1898 года. Каб пазбегнуць турмы, пісьменнік збег у Англію. Ён змог вярнуцца ў Францыю толькі пасля самагубства палкоўніка Анры[fr] і ўцёкаў маёра Эстэрхазі[en], двух, апроч самога Дрэйфуса, галоўных фігурантаў яго справы, у чэрвені 1899 года.

Артыкул Заля выклікаў шырокі рэзананс у культурным свеце, стаўшы доказам таго ўплыву, які інтэлектуальная эліта здольная аказаць на тых, хто знаходзіцца пры ўладзе. Сёння ён прызнаны класічным шэдэўрам газетнай публіцыстыкі.

Зноскі

Спасылкі правіць