«Süddeutsche Zeitung», «Зю́ддойчэ ца́йтунг» (SZ, ЗЦ; літаральна — «Паўднёвагерманская газета») — найбуйнейшая штодзённая газета Германіі. Заснавана 16 кастрычніка 1945 года. Выдаецца ў Мюнхене выдавецтвам «Süddeutscher Verlag».

Süddeutsche Zeitung
Выява лагатыпа

Арыгінальная
назва
ням.: Süddeutsche Zeitung[1][2]
Тып Штодзённая газета, падпісная
Фармат шырокафарматны
Выдавец Зюддойчэр Ферлаг
Краіна
Рэдактар Ганс Вернер Кільц
Галоўны рэдактар Kurt Kister
Заснавана 6 кастрычніка 1945
Палітычная прыналежнасць цэнтрызм, сацыял-лібералізм
Мова нямецкая
Перыядычнасць 1 суткі
Кошт 2,4 €
Галоўны офіс Мюнхен
Тыраж 436 997 (на студзень 2011)
ISSN 0174-4917
Вэб-сайт sueddeutsche.de
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Газета пазіцыянуе сябе як «ліберальна-эканамічнае» выданне. Вялікая ўвага надаецца падзеям культурнага жыцця. Рубрыка, прысвечаная культуры, ідзе адразу пасля рубрыкі «Палітыка». Па панядзелках выходзіць дадатак з артыкуламі з «Нью-Ёрк Таймс» на англійскай мове, па пятніцах выходзіць часопіс «ЗЦ-Магацын» (ням.: SZ-Magazin), а па суботах — дадатак за тыдзень. У Мюнхене выходзіць дадатак-афіша «ЗЦ-Экстра».

Улетку 2005 года ЗЦ была прызнана нямецкімі журналістамі «вядучай газетай № 1» Германіі.

Гісторыя правіць

Газета ўпершыню выйшла ў суботу, 16 кастрычніка 1945 года. У той час газета каштавала 20 пфенігаў.

З прычыны крызісу друкарскіх выданняў у 2000 годзе фінансавае становішча ЗЦ пагоршылася. Газета была вымушана прадаць частку сваіх акцый. Шматлікія супрацоўнікі патрапілі пад скарачэнне.

Зноскі

Спасылкі правіць