Адміністрацыйны падзел Пакістана

Адміністрацыйна́-тэрытарыя́льны падзе́л Пакіста́на — сукупнасць падзелу краіны на адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі, сярод якіх чатыры правінцыі, федэральная сталічная тэрыторыя, дзве аўтаномныя тэрыторыі і федэральна кіруемыя племянныя тэрыторыі.

Чатыры правінцыі і чатыры тэрыторыі Пакістана.

Ніжэйшымі ўзроўнямі (далей у пералічэнні гэтага абзаца — паводле змяншэння) адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу з’яўляюцца:

  • Рэгіёны (агульная колькасць якіх складае дваццаць сем)
    • Рэгіёны зіла́, альбо дыстрыкты ці раёны (агульная колькасць якіх складае больш за сто)

Структура правіць

У склад Пакістана ўваходзяць чатыры правінцыі, сталічная тэрыторыя Ісламабада, федэральна кіруемыя племянныя тэрыторыі ды тэрыторыі Кашміра. Агульная колькасць адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак першага ўзроўню складае восем.

Назва Адміністрацыйны цэнтр Карта
Азад Кашмір Музафарабад  
Белуджыстан Квета  
Гілгіт-Балтыстан Гілгіт  
Пенджаб Лахор  
Федэральная сталічная тэрыторыя Ісламабад  
Сінд Карачы  
Федэральна кіруемыя племянныя тэрыторыі Пешавар  
Хайбер-Пахтунхва Пешавар  

Гл. таксама правіць

Зноскі

  1. У правінцыі Сінд збольшага дамінуе тэрмін талука.
  2. Па сваёй сутнасці з’яўляюцца блізкімі да сельскага ці пасялковага савета