Квета

горад у Пакістане

Кве́та (англ.: Quetta, урду: کوئٹہ, белудж.: کویته, пушту:کوېټه) — найбуйнейшы горад і адміністрацыйны цэнтр пакістанскай правінцыі Белуджыстан. Насельніцтва (2010 г.) - 896 090 чал.

Горад
Квета
урду: کوئٹہ
белудж.: کویته
пушту:کوېټه
англ.: Quetta
Краіна
Рэгіён
Каардынаты
Заснаваны
1876
Першая згадка
Горад з
Плошча
2653 км²
Вышыня цэнтра
1680 м
Насельніцтва
896090 чалавек (2010)
Нацыянальны склад
Канфесійны склад
Часавы пояс
Тэлефонны код
081
Афіцыйны сайт
Квета на карце Пакістана
Квета (Пакістан)
Квета

Гісторыя

правіць

Квета ўзгадваецца як горная крэпасць, пабудаваная брагуйскай дынастыяй, што кіравала ў XVIII - XIX стст. Усходнім Белуджыстанам, з 1730 г., хаця мясцовасць з такой назвай была вядома значна раней. Сама назва горада азначае "ўмацаванне".

У 1876 г. Квета перайшла пад кантроль брытанцаў, якія ўтрымлівалі тут буйны гарнізон. У раён Кветы перасяляліся выхадцы з іншых раёнаў Белуджыстана і суседняга Афганістана. 31 мая 1935 г. страшэнны землятрус зруйнаваў большую частку горада. Загінула каля 40 тысяч жыхароў. Яшчэ адзін разбуральны землятрус адбыўся 29 кастрычніка 2008 г.

У 1947 г. Квета ўвайшла ў склад Пакістана. У 1971 г. набыла статус адміністрацыйнага цэнтра правінцыі Белуджыстан.

Геаграфія і клімат

правіць

Горад Квета месціцца ў горнай мясцовасці на поўначы Белуджыстана. Вышыня цэнтру ў раёне чыгуначнай станцыі дасягае 1680 м над узроўнем мора. Захоўваецца сталая сейсмічная небяспека. Найбольш разбуральныя землятрусы адбыліся 31 мая 1935 г. і 29 кастрычніка 2008 г.

Квету часам называюць садам Белуджыстана з-за спрыяльных прыродных умоў у параўнанні з астатняй засушлівай тэрыторыяй гэтай правінцыі. У 20 км на паўднёвы захад ад горада знаходзіцца нацыянальны парк Хазарганджы-Чылтан (132 км²).

Клімат умераны, характэрны для горнай мясцовасці з перападамі вышынь. У ліпені сярэдняя тэмпература вагаецца ад 19,9 °C да 35,9 °C, у студзені — ад −3,4 °C да 10,8 °C. Сярэднегадавая колькасць ападкаў — 260,9 мм.

Інфраструктура

правіць

Акруга Кветы мае агульную плошчу 2653 км², але большая яе частка занята сельскагаспадарчымі або папросту незанятымі землямі. Праз горад праходзіць аўтамагістраль, якая злучае краіны Паўднёвай Азіі з Афганістанам. Ёсць чыгуначная станцыя і аэрапорт. У 1905 г. было заснавана мясцовае ваеннае вучылішча, якое дае ў тым ліку вышэйшую адукацыю. З 1974 г. працуе ўніверсітэт Белуджыстана. Налічваецца некалькі спартыўных клубаў (футбол, крыкет, хакей і інш.). Нацыянальны стадыён Аюб, пабудаваны для правядзення футбольных і крыкетных спаборніцтваў, умяшчае да 75 тысяч чал.

Эканоміка

правіць

Традыцыйна важнымі галінамі гарадской эканомікі з'яўляюцца гандаль і транспарт. У Квеце размешчаны прадпрыемствы па першаснай перапрацоўцы хрому, кансерваванню садавіны і гародніны, вытворчасці дываноў і г. д.

Спасылкі

правіць