Адольф Іванавіч Абіхт
Адольф Абіхт (1793 — 2 жніўня 1860) — расійскі навуковец-медык. Ардынарны прафесар паталогіі Віленскага ўніверсітэта.
Адольф Іванавіч Абіхт | |
---|---|
Дата нараджэння | 1793[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 14 (26) жніўня 1860[1] |
Месца смерці | |
Дзеці | Генрык Абіхт[d] |
Род дзейнасці | урач, патолагаанатам |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар навук |
Альма-матар | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьСтарэйшы сын філосафа Іагана (Івана) Абіхта. Скончыў Віленскі ўніверсітэт (1810) са ступенню кандыдата. Магістр філасофіі (1811), доктар медыцыны (1815). Зацверджаны ў званні доктара медыцыны 5.7.1816 г., прызначаны кіраўніком гінекалагічнай клінікі пры Віленскім універсітэце. У 1820 г. адпраўлены за мяжу для падрыхтоўкі да прафесуры. На працягу 3 гадоў (да 2.4.1823) падарожнічаў па Германіі і Францыі, слухаў курсы ў Вене і Парыжы. Па вяртанні (1.9.1823) атрымаў прызначэнне на кафедру галоўнага курса паталогіі ў Віленскім універсітэце. У 1827 годзе прызначаны ардынарным прафесарам. Па закрыцці Віленскага ўніверсітэта, з 1 верасня 1832 года, быў прафесарам Віленскай медыка-хірургічнай акадэміі. У 1837—1841 гадах займаў у акадэміі кафедру агульнай тэрапіі. Па закрыцці акадэміі застаўся ў Вільні, займаўся медыцынскай практыкай. Далучыўся да Медыцынскага таварыства; быў яго сакратаром, а пазней старшынёй. Меў рэпутацыю першага медыцынскага кансультанта краю.
З прац А. Абіхта вядомыя «Institutiones therapiae generalis, quas Scholarum causa conscripsit» (Вільня, 1840), напісаныя па-польску «Заўвагі адносна паталогіі, як асновы медыцынскай сістэмы» і «O jadach i sposobach ich leczenia». У 1829 годзе пераклаў на польскую сачыненне Арфілы «Sposoby ratovania w przipadkach otrucia smierci pozorney».
Зноскі
- ↑ а б Абихт, Адольф Иванович // Русский биографический словарь. — СПб.: Русское историческое общество, 1896. — Т. 1. — С. 7.
- ↑ Adolf Abicht // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
Літаратура
правіць- Мысліцелі і асветнікі Беларусі. Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: Беларуская энцыклапедыя, 1995. ISBN 985-11-0016-1 — С. 338.
- Русский биографический словарь: В 25 т. / А. А. Половцов. — М., 1896—1918. — Т.1. — С. 7.