Адрыян Ізенбрант
Адрыян Ізенбрант (нідэрл.: Adriaen Isenbrant, Isenbrandt, каля 1490, Бругэ — ліпень 1551, там жа) — нідэрландскі мастак, прадстаўнік Паўночнага Адраджэння.
Адрыян Ізенбрант | |
---|---|
нідэрл.: Adriaen Isenbrant | |
Дата нараджэння | каля 1490[1], каля 1500[2] ці каля 1485[3] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1551 |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак |
![]() |
БіяграфіяПравіць
Існуе толькі некалькі дакументальных запісаў пра яго жыццё, і згадкі ў літаратуры з жыццяў мастакоў. Верагодна, ён нарадзіўся ў Гарлеме або Антверпене каля 1490 года.
Творчасць Адрыяна Ізенбранта ў Бругэ прыпадае на перыяд пасля 1510 года. У лістападзе таго ж года ён стаў майстрам у мясцовай гільдыі мастакоў Св. Лукі і гільдыі ювеліраў св. Элігія. Пазней ён быў абраны дзевяць разоў у якасці «дыякана» і двойчы ў якасці губернатара гільдыі. Мяркуюць, што ў яго была майстэрня ў Кортэ-Вламінкстраат у Бругэ, якая знаходзілася недалёка ад майстэрні Ганса Мемлінга. Лічыцца, што ён вучыўся ў Герарда Давіда, аднак у яго творчасці адчуваецца ўплыў Мабюза і Амброзія Бенсана.
Быў двойчы жанаты. Ад першай жонкі Марыны Грандэель — дачкі мастака Петэра Грандэеля — нарадзілася дачка. Пасля смерці першай жонкі ў 1537 годзе мастак зноў ажаніўся з Клеменцінай дэ Хэрнэ (да 1543 года), ад якой меў дзвюх дачок і сына.
Зноскі
- ↑ Benezit Dictionary of Artists — OUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7
- ↑ Union List of Artist Names
- ↑ RKDartists