Адыс-Абебскі ўніверсітэт
Адыс-Абебскі ўніверсітэт (амх.: አዲስ አበባ ዩኒቨርሲቲ) — дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова ў Эфіопіі.
Адыс-Абебскі ўніверсітэт | |
---|---|
አዲስ አበባ ዩኒቨርሲቲ | |
![]() | |
Арыгінальная назва | አዲስ አበባ ዩኒቨርሲቲ |
Міжнародная назва | Addis Ababa University |
Заснаваны | 1950 |
Год закрыцця | часова ў 1975 годзе |
Тып | дзяржаўны |
Кіраўнік | Адмасу Цэгае |
Студэнты | 42,497 (2009/2010) |
Краіна | |
Размяшчэнне | Адыс-Абеба, Эфіопія |
Кампус |
Адыс-Абеба (12) Дэбрэ-Зэйт(1) |
Сайт | aau.edu.et |
![]() |
Гісторыя
правіцьЗаснаваны ў 1950 годзе па рашэнні імператара Хайле Селасіе I пры садзейнічанні канадскага езуіта Люсьена Матэ як двухгадовы Адыс-Абебскі ўніверсітэцкі каледж. На працягу наступных двух гадоў каледж быў цесна звязаны з Лонданскім універсітэтам. Пісьменнік Рычард Камінгс у пачатку 1960-х гадоў працаваў на факультэце права. У 1962 годзе перайменаваны ва Універсітэт імя Хайле Селасіе I.
Пасля сваёй перамогі Часовы ваенна-адміністрацыйны савет часова зачыніў універсітэт 4 сакавіка 1975 года і адправіў 50 тысяч студэнтаў у сельскую мясцовасць для падтрымкі новага рэжыму. З гэтага часу ўніверсітэт носіць цяперашнюю назву.
У 1979 годзе ва ўніверсітэце былі адкрыты першыя наборы ў магістратуру. У 1987 годзе былі адкрыты праграмы падрыхтоўкі PhD.
У снежні 2002 года тры вядучыя кіраўнікі ўніверсітэта падалі ў адстаўку ў знак нязгоды з узмацненнем ўрадавага ўмяшання ва ўнутраныя справы ўніверсітэта. Чыноўнікі спрабавалі прымусіць універсітэт змяніць сістэму ацэнкі ведаў студэнтаў.
У 2009/2010 навучальным годзе ва ўніверсітэце было 20,701 абітурыент, 7 127 выпускнікоў і 14 669 паслядыпломных студэнтаў, што ў цэлым складала 42 497 чалавек.
Літаратура
правіць- Teshome G. Wagaw. The Development of Higher Education and Social Change, an Ethiopian Experience. East Lansing, Michigan. Michigan State University Press. 1990.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Адыс-Абебскі ўніверсітэт
- Афіцыйны сайт Адыс-Абебскага ўніверсітэта
- Афіцыйная старонка Інстытута эфіопскіх даследаванняў і Этналагічнага музея Архівавана 25 студзеня 2021.