Адэская дзяржаўная акадэмія будаўніцтва і архітэктуры
Адэская дзяржаўная акадэмія будаўніцтва і архітэктуры — украінская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова інжынерна-тэхнічнага профілю, якая знаходзіцца ў Адэсе.
Адэская дзяржаўная акадэмія будаўніцтва і архітэктуры | |
---|---|
Одеська державна академія будівництва та архітектури | |
Арыгінальная назва | Одеська державна академія будівництва та архітектури |
Міжнародная назва | Odessa State Academy of Civil Engineering and Architecture |
Заснаваны | 1930 |
Тып | політэхніка |
Краіна | |
Размяшчэнне | |
Юрыдычны адрас | вул. Дзідрыхсона 4, 65029 г. Адэса, Украіна |
Сайт | odaba.edu.ua |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіцьАкадэмія з’яўляецца спадчыннікам традыцый Адэскай школы дзесятнікаў будаўнічай справы Адэскага (Наварасійскага) аддзялення Імператарскага рускага тэхнічнага таварыства ад 1891 года. У 1918 годзе з мэтай падрыхтоўкі інжынераў-будаўнікоў быў створаны інжынерна будаўнічы факультэт у Адэскім політэхнічным інстытуце. Менавіта на яго базе ў 1930 годзе адкрылася вышэйшая навучальная ўстанова будаўнічага профілю — Адэскі інжынерна-будаўнічы інстытут, які за гады свайго існавання неаднаразова мяняў назву. Пастановай Кабінета міністраў Украіны ад 24 красавіка 1994 года на базе Адэскага інжынерна-будаўнічага інстытута была створана Адэская дзяржаўная акадэмія будаўніцтва і архітэктуры.
Структура
правіць- Інжынерна-будаўнічы інстытут
- Архітэктурна-мастацкі інстытут
- Будаўніча-тэхналагічны інстытут
- Інстытут гідратэхнічнага будаўніцтва і грамадзянскай інжынерыі
- Інстытут бізнесу і інфармацыйных тэхналогій
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Адэская дзяржаўная акадэмія будаўніцтва і архітэктуры
- Афіцыйны сайт установы
- ↑ GRID Release 2017-05-22 — 2017-05-22 — 2017. — doi:10.6084/M9.FIGSHARE.5032286