Азанія (Самалі)

самаабвешчанае аўтаномнае дзяржаўнае ўтварэнне ў Самалі

Азанія — самаабвешчанае аўтаномнае дзяржаўнае ўтварэнне ў Самалі, абвешчанае ў межах рэгіёну Джубаленд, якое існавала з 2011 па 2013 гады. Фармальна абвешчана, як аўтаномны рэгіён (штат) у складзе федэратыўнай Самалі[1], па тыпу Пунтленда.

Азанія
Герб Азаніі
Сцяг Азаніі Герб Азаніі
Дзяржаўны гімн Азаніі
Дата заснавання 3 красавіка 2011
Сталіца Даблей
Найбуйнейшыя гарады Даблей
Форма кіравання рэспубліка
'
Дзярж. рэлігія іслам


Азанія знікла з-пад увагі 15 мая 2013 года пасля таго, як дэлегаты сфармавалі новы ўрад Джубаленда з лідэрам руху Раскамбоні Ахмедам Махамедам Ісламам Мадобе ў якасці прэзідэнта.

Перадумовы правіць

Галоўным ініцыятарам стварэння Азаніі лічылася Кенія, бо ёй было выгадна існаванне дзяржавы-буфернай зоны на мяжы з суседнім Самалі, якое знаходзілася ў стане грамадзянскай вайны з 1991 года і распалася на зоны ўплыву кланаў.

Абвяшчэнне правіць

 
Першапачатковы сцяг Азаніі

Аўтаномія дзяржавы была абвешчаная на праведзенай цырымоніі ў сталіцы Кеніі Найробі 3 красавіка 2011 года[2][3]. Прэзідэнтам стаў Махамед Абдзі Гандзі (англ.), былы міністр абароны Самалі[4].

Галоўнай задачай, названай кіраўніком новага дзяржаўнага фармавання стаў намер выбіць сілы тэрарыстычнай групоўкі «Джамаат Аш-Шабааб», па некаторых звестках звязанай з «Аль-Каідай», з тэрыторыі Азаніі[5][6].

На 7 красавіка 2011 года пад кантролем Азаніі знаходзілася толькі невялікая тэрыторыя вакол Даблей. Аднак, дэ-факта Азанія не кантралявала сваю абвешчаную.

Сцяг правіць

Сцяг Азаніі ідэнтычны былому сцягу Расіі (з 1991 па 1993).[7][8][9]

Міжнародная рэакцыя правіць

Урад суседняй Кеніі выказаў надзею, што Азанія зможа абараніць краіну ад пануючай у Самалі анархіі (стаўшы буфернай дзяржавай).

Пераходны ўрад краіны, які спрабуе аб’яднаць Самалі, асудзіў абвяшчэнне незалежнасці Азаніі.

Улады іншага суседа Самалі, Эфіопіі, выступілі супраць стварэння дзяржавы, бо, на іх думку, гэта можа прывесці да ўзмацнення сепаратысцкіх настрояў у эфіёпскай рэгіёне Агадэн [10].

Гісторыя правіць

29 чэрвеня 2011 Махамед Абдзі Каліл, кіраўнік адміністрацыі Пераходнага Федэральнага Урада Самалі ў рэгіёне Гедо абвінаваціў урад Азаніі ў тым, што яно мае сувязі з байцамі «Аль-Шабаб» і, больш за тое, сумесна змагаюцца супраць ПФП [11].

Заўвагі правіць

  1. Somalia creates new state, Azania
  2. Former Somali Defense Minister Named President of Jubaland
  3. Азания отделилась от Сомали — Сомали, Азания, Африка — Новости Санкт-Петербурга и Москвы, новости Украины и Кавказа, мировые новости, новости экономики — Росбалт
  4. PortNews — Новости — Кения намерена создать в Сомали «буферное» государство — Азанию
  5. В Африке появилось новое государство
  6. Кения пытается создать в Сомали буферное государство Азанию — АП
  7. Dowlada Kenya oo aqoonsatay maamul goboleedka Azania ee shalay lagu dhawaaqay (hoos ka daawo sawirada) | Jubbaland News
  8. J/Land:-M/weynaha D/Goboleedka AZANIA & Wafdi La Socda-Oo Gaaray Tuulada Dhoobleey!!! | Allkisima.com Архівавана 22 лістапада 2011.
  9. Россия отмечает День Государственного флага (руск.). РосБизнесКонсалтинг (22 жніўня 2012). — "Брошенный" Россией стяг с голубой полосой подхватило непризнанное африканское государство Азания. Архівавана з першакрыніцы 26 кастрычніка 2012. Праверана 22 жніўня 2012.
  10. Former Somali Defense Minister Named President of Jubaland (англ.)
  11. Somalia’s Azania Administration Has Links With Al Shabaab (англ.)

Гл. таксама правіць