Азарыцкія лагеры смерці

нямецкія канцэнтрацыйныя лагеры ў Беларусі

Азарыцкія лагеры смерці — тры канцэнтрацыйныя лагеры, створаныя нямецкімі захопнікамі ў Даманавіцкім раёне Палескай вобласці (цяпер — Калінкавіцкі раён Гомельскай вобласці) у якасці жывой заслоны на шляху наступлення савецкіх войскаў.

Гісторыя

правіць

У пачатку сакавіка 1944 камандуючы 9-й нямецкай арміяй Ёзэф Гарпэ (Josef Harpe) загадаў размясціць недалёка ад пярэдняга краю абароны каля г.п. Азарычы, Дзерці і вёскі Падасіннік канцлагеры, у якія пад выглядам эвакуацыі было прывезена больш за 50 тысяч непрацаздольных людзей, у тым ліку сыпна-тыфознахворых з бальніц і лазарэтаў. Мэтай нацыстаў было распачаць у лагерах эпідэмію і распаўсюдзіць яе на часці Чырвонай Арміі, каб затрымаць іх наступленне.

Асуджаных на смерць людзей размясцілі на адкрытых балоцістых пляцоўках, абгароджаных калючым дротам і міннымі палямі і абстаўленых кулямётнымі вышкамі. Людзей не кармілі, забаранялі раскладаць агонь, яны вымушаны былі піць балотную ваду. Любая форма пратэсту каралася растрэлам. Каб паскорыць пашырэнне эпідэміі, нацысты пераводзілі групы сыпна-тыфозных хворых з лагера ў лагер.

18—19 сакавіка 1944 вязні былі вызвалены савецкімі войскамі. Жывых засталося 33 480 чалавек, з іх дзяцей да 13 год 15 960, жанчын 13 072, старых 4448.

Літаратура

правіць
  • Преступления немецко-фашистских оккупантов в Белоруссии. — Минск, 1965. — С. 142—161.

Спасылкі

правіць