Азорскі антыцыклон

Азорскі антыцыклон, азорскі максімум — субтрапічная вобласць высокага атмасфернага ціску над Атлантычным акіянам з цэнтрам каля Азорскіх астравоў.

Апісанне правіць

Праяўляецца перавагай антыцыкланічнай дзейнасці на працягу ўсяго года, асабліва добра выражаны летам (у ліпені ціск больш за 1025 Па). Прыкметна ўплывае на клімат Паўднёвай Еўропы і Паўночнай Афрыкі, утварае летам адгалінаванне ў напрамку Міжземнага мора, зімой у напрамку Сахары.

На надвор'е Беларусі ўплываюць паўночна-ўсходняя перыферыя або адасобленыя "ядры" азорскага антыцыклону: устанаўліваецца сухое і сонечнае надвор'е з высокімі тэмпературамі паветра (зімой часам да 8°С і больш, летам да 25-30°С і вышэй).

 
Трапічныя хвалі

Зноскі

Літаратура правіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.1: А - Аршын / Рэдкал.: Г.П.Пашкоў і інш. - Мн.: БелЭн, 1996. - 552 с.: іл.

Інтэрнэт-спасылкі правіць

  1. The Azores High. WeatherOnline Weather facts. Праверана 19 лістапада 2006.
  2. Azores high. Glossary of Meteorology. American Meteorological Society. Архівавана з першакрыніцы 9 красавіка 2012. Праверана 19 лістапада 2006.
  3. Bermuda high. Glossary of Meteorology. American Meteorological Society. Архівавана з першакрыніцы 9 красавіка 2012. Праверана 19 лістапада 2006.