Азярніцы - у беларускай міфалогіі рэгіянальны адменнік русалак (Мядзельскі раён).

Апісанне правіць

У Мядзельскім р-не, недалёка ад вёскі Брусы, у лесе, ёсць вельмі глыбокае возера - Чорнае. Дно топкае, глеістае, таму вада выглядае чорнаю, хаця яна даволі чыстая. Паводле фалькларыста А. У. Лукшы, апавяданні старажылаў вёскі сцвярджаюць, што "у возеры жылі і, мабыць, жывуць яшчэ і цяпер істоты, падобныя да маладых жанчын, — азярніцы. У іх доўгія зеленаватыя валасы, цёмная скура, ступні ў выглядзе плаўнікоў. I хоць знешне істоты нагадваюць людзей, замест крыві ў іх нібыта вада, і на дотык яны вельмі халодныя. Размаўляюць азярніцы на незразумелай, як бы птушынай мове. Сукні носяць сплеценыя з багавіння. Па начах, калі свеціць месяц, азярніцы выходзяць на бераг і спяваюць салоўкамі. Бывае, спяваюць яны і глыбока пад вадою. Тады іхнія спевы нагадваюць жабінае крактанне. Калі раптам які чалавек убачыць азярніц, ён не павінен сябе выдаць, бо азярніцы зацягнуць яго да сябе, у самую багну, і ўжо не адпусцяць. Гэта ж чакае і таго, хто асмеліцца выкупацца ў гэтым возеры".

Спасылкі правіць