Айравата
Айравата (санскр.: ऐरावत) у індуізме — белы слон, вахана бога Індры. У Айраваты чатыры біўня і сем хобатаў. Яго жонка - сланіца Абхараму. Іншыя імёны Айраваты: Ардхаматанга («хмарны слон»), Нагамала («баявы слон») і Аркасадара («брат сонца»). Паводле "Рамаяне", маці Айраваты была Іраваці. У адной з легенд апісваецца, што Айравата нарадзіўся пасля таго, як Брахма праспяваў святыя ведычныя гімны над шкарлупінай яйка, з якога вылупіўся Гаруда.
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/4/4e/Indradeva.jpg/300px-Indradeva.jpg)
Сцягі з выявай Айраваты
правіць- widths="100px"
-
Сцяг Французскага Лаоса (1893-1952)
-
Сцяг Лаоса (1952-1975)
-
Каралеўскі штандар Лаоса (1952-1975)
-
Каралеўскі штандар Тайланда (1855—1891 і 1897—1910)