Акадэмічная музыка

Акадэмічная му́зыка — музыка, якая знаходзіцца у адносінах пераемнасці перш усяго да сфарміраваных у Еўропе ў XVII—XIX ст. музычных жанраў і форм (опера, сімфонія, саната і т. п.), меладычных і гарманічных прынцыпаў і інструментальнага складу.

У тых ці іншых канкрэтных выпадках канфлікт кампазітараў-акадэмістаў XX стагоддзя, асабліва тых, якія належаць да авангардных плыняў (напрыклад, Джона Кейджа або Карлхайнца Штокхаўзэна), з музычнай традыцыяй мінулага можа быць вельмі рэзкім, але гэта менавіта канфлікт (гранічна напружаны дыялог), тады як іншыя тыпы сучаснай музыкі — ад поп-музыкі да джазу — з класічнай еўрапейскай музычнай традыцыяй амаль не ўзаемадзейнічаюць.

Зрэшты, тыя або іншыя эксперыменты па скрыжаванні акадэмічнай музыкі з рознымі іншымі традыцыямі прадпрымаліся на працягу ўсяго XX стагоддзя: ад створанага Джорджам Гершвінам гібрыду класікі і джазу да запісаў у суправаджэнні сімфанічнага аркестра (сімфа-джаз), выкарыстання сімфанічнага аркестра ў рок-музыцы (джаз-рок, сімфонік-метал, сімфа-блэк-метал і г. д.) або з іншымі запазычанымі ў «акадэмістаў» элементамі выканання, практыкаванымі многімі рок-гуртамі.

У больш шырокім сэнсе слова акадэмічнай музыкай можна лічыць тую, што напісана, спаўняецца і вывучаецца ў асяроддзі музыкантаў з акадэмічнай музычнай адукацыяй, якія склаліся ў XX стагоддзі з класічных музычных традыцый, але істотна адышла ад іх у бок рацыянальных прынцыпаў арганізацыі музычнага матэрыялу.

Літаратура правіць

  • КРЫЛОВА, АЛЕКСАНДРА ВЛАДИМИРОВНА. "Проектная деятельность в сфере академического музыкального искусства." Music Scholarship/Problemy Muzykal'noi Nauki 10.1 (2012).
  • Трифонова, Инна Александровна. Академическое вокальное искусство как социокультурный феномен. Diss. Тюменский гос. ун-т. Тюмень, 2011.

Спасылкі правіць