Джордж Гершвін

Джордж Гершвін (англ.: George Gershwin, сапраўднае імя Jacob GershowitzЯкаў, або Джэйкаб Гершавіц; 26 верасня 1898, Нью-Ёрк, ЗША11 ліпеня 1937) — амерыканскі кампазітар, піяніст.

Джордж Гершвін
англ.: George Gershwin
George Gershwin 1937.jpg
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 26 верасня 1898(1898-09-26)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 11 ліпеня 1937(1937-07-11)[4][2][…] (38 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Краіна Сцяг ЗША ЗША
Бацька Morris Gershwine[d][7]
Маці Rose Bruskina[d][7]
Музычная дзейнасць
Прафесіі
Гады актыўнасці 1914—1937
Інструменты фартэпіяна
Жанры джаз, блюз
Калектывы «George White’s Scandals  (англ.)»
Супрацоўніцтва Айра Гершвін,
Пол Уайтмен
Грамадская дзейнасць
Член у
Узнагароды Пулітцэраўская прэмія
Аўтограф George Gershwin signature.svg
gershwin.com
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

БіяграфіяПравіць

Паходзіў з сям'і Гершовічаў, якая эмігрыравала з Расіі. Сістэматычнай музычнай адукацыі не атрымаў. Вучыўся ў Р. Гольдмарка (гармонія) і інш. Стварыў уласны музычны стыль, у якім арганічна спалучаюцца рысы імправізацыйнага джаза, элементы афраамерыканскага фальклору, амерыканскай эстраднай і розных форм еўрапейскай музыкі, у тым ліку фартэпіяннага стылю Ф. Ліста, М. Рахманінава («Рапсодыя ў блюзавых тонах», 1924), французскага імпрэсіянізму, верызму, баладнай оперы.

Творчасць Джорджа Гершвіна ахоплівае розныя музычныя жанры. Яе вяршыня — папулярная ва ўсім свеце опера «Поргі і Бес» (1935), першая нацыянальная опера, адзначаная глыбокім пранікненнем у негрыцянскі духоўны свет і музычны фальклор. Для яе характэрны шырокае выкарыстанне дыялогу, спалучэнне трагічнага і жанрава-камедыйнага пачатку. У мелодыцы оперы выяўляюцца ладава-гарманічныя і рытмічныя своеасаблівасці спірычуэлс, лірычных блюзаў, рэгтаймаў. Сярод іншых твораў: аперэты і мюзіклы «Ла, ла, Люсіль» (1919), «Лэдзі, будзьце добрыя» (1924), «О кей!» (1925), «Разалі» і «Смешны твар» (1927), «Хай грыміць аркестр» (1923), «Вар'ятка» (1930, паст. 1954), «Пра цябе я спяваю» (1932), «Хай яны ядуць кекс» (1933, усе пастаўленыя ў Нью-Ёрку); для аркестра — сімфанічная сюіта «Амерыканец у Парыжы» (1928), «Кубінская уверцюра» (1932); для фартэпіяна з аркестрам — «2-я рапсодыя» (1931), канцэрт (1925); 3 прэлюдыі для фартэпіяна (1926), песні, музыка да кінафільмаў.

Зноскі

  1. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. а б George Gershwin // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б George Gershwin // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Гершвин Джордж // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  5. Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.
  6. Czech National Authority Database Праверана 29 студзеня 2023.
  7. а б Pas L. v. Genealogics — 2003. — ed. size: 683713
  8. Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #118639226 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.

ЛітаратураПравіць

  • Гершвін // БЭ ў 18 т. Т. 5. Мн., 1997.

СпасылкіПравіць