Акадэмія Леона Казьмінскага ў Варшаве

Акадэмія Леона Казьмінскага ў Варшаве — польская прыватная вышэйшая навучальная ўстанова з сядзібай у Варшаве.

Акадэмія Леона Казьмінскага ў Варшаве
Akademia Leona Koźmińskiego w Warszawie
Арыгінальная назва Akademia Leona Koźmińskiego w Warszawie
Міжнародная назва Kozminski University
Заснаваны 1993
Рэктар Grzegorz Mazurek[d][1]
Студэнты 8 000
Краіна
Размяшчэнне Варшава
Сайт kozminski.edu.pl
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Агульная характарыстыка

правіць

У 1993—2008 гадах функцыянавала як Вышэйшая школа прадпрымальніцтва і кіравання (з часам — імя Леона Казьмінскага), у 2008 годзе рашэннем Міністэрства навукі і вышэйшай адукацыі Польшчы атрымала сваю сучасную назву і статус.

З 2009 года акадэмія ўваходзіць у спіс найлепшых бізнес-школ свету, уключаных у рэйтынг Financial Times. Акадэмія мае найбольш важныя міжнародныя акрэдытацыі AACSB, AMBA і EQUIS і CEEMAN.

Установа месціцца па вул. Ягелонскай, 57/59 у варшаўскім раёне Прага-Поўнач у комплексе будынкаў былога завода па распрацоўцы і вытворчасці навуковай апаратуры. Навучальнай установе належыць 4 будынкі агульнай плошчай 21 тыс. м².

Структура

правіць

Дыдактычныя адзінкі

правіць
  • Кафедра адміністрацыі і адміністрацыйнага права
  • Кафедра банкаўскай справы
  • Кафедра фінансаў
  • Кафедра маркетынгу
  • Кафедра колькасных метадаў і прыкладаной інфарматыкі
  • Кафедра сацыяльных навук
  • Кафедра адміністрацыйнага і грамадянскага эканамічнага права
  • Кафедра грамадзянскага права
  • Кафедра крымінальнага права
  • Кафедра міжнароднага права і права ЕС
  • Кафедра прадпрымальніцтва і дзелавой этыкі
  • Кафедра эканамічнай псіхалогіі
  • Кафедра бухгалтарскага ўліку
  • Кафедра стратэгіі
  • Кафедра тэорыі, філасофіі і гісторыі права
  • Кафедра кіравання
  • Кафедра кіравання ў сеткавым грамадстве
  • Кафедра кіравання людскімі рэсурсамі
  • Аддзел эканамічнага эмпірычнага аналізу
  • Аддзел эканомікі аховы здароўя і кіравання сферай аховы здароўя
  • Аддзел фінансавага і падатковага права
  • Аддзел канстытуцыйнага права
  • Аддзел трудавога права

Даследчыя адзінкі

правіць
  • Цэнтр аналізу фінансавай сістэмы
  • Цэнтр даследаванняў ПДВ
  • Цэнтр даследаванняў арганізацыі
  • Цэнтр даследаванняў прадпрымальніцтва пазітыўнага ўплыву
  • Цэнтр даследаванняў публічнага кіравання
  • Цэнтр даследаванняў інавацыйных тэорый росту
  • Цэнтр даследаванняў жанчыны ў арганізацыі
  • Цэнтр даследаванняў лічбавай трансфармацыі
  • Цэнтр даследаванняў трансфармацыі, інтэграцыі і глабалізацыі
  • Цэнтр коўчынгу і ментарынгу
  • Цэнтр этыкі бізнесу і сацыяльных інавацый
  • Цэнтр лагістыкі
  • Цэнтр прадпрымальніцтва
  • Цэнтр эканамічнай псіхалогіі і даследаванняў рашэнняў
  • Цэнтр эмпірычнай сацыялогіі
  • Цэнтр касмічных даследаванняў
  • Цэнтр даследаванняў даверу
  • Цэнтр устойлівага развіцця
  • Юрыдычны міждысцыплінарны даследчы цэнтр

Спасылкі

правіць
  1. https://radon.nauka.gov.pl/dane/profil/d5f072fd-5060-4d4e-84cd-e0313f85459f Праверана 17 верасня 2022.
  2. Directory of Open Access Journals — 2003.