Акадэмія навук і мастацтваў Босніі і Герцагавіны

Акадэмія навук і мастацтваў Босніі і Герцагавіны (басн.: Akademija nauka i umjetnosti Bosne i Hercegovine, харв.: Akademija nauka i umjetnosti Bosne i Hercegovine, лац. сербск.: Akademija nauka i umjetnosti Bosne i Hercegovine, кір. сербск.: Академија наука и умјетности Босне и Херцеговине) — вышэйшая нацыянальная навуковая ўстанова Босніі і Герцагавіны.

Акадэмія навук і мастацтваў Босніі і Герцагавіны
(АНМБіГ)
Арыгінальная назва басн.: Akademija nauka i umjetnosti Bosne i Hercegovine
харв.: Akademija nauka i umjetnosti Bosne i Hercegovine
лац. сербск.: Akademija nauka i umjetnosti Bosne i Hercegovine
кір. сербск.: Академија наука и умјетности Босне и Херцеговине
Дата заснавання 1951
Год рэарганізацыі 1966
Прэзідэнт Мілаш Трыфкавіч
Супрацоўнікі 44 правадзейныя члены
Размяшчэнне 71000 Сараева, Бістрык, 7
Сайт anubih.ba/index.php?lang…

Гісторыя правіць

Акадэмія была створана Законам аб Акадэміі навук і мастацтваў Босніі і Герцагавіны ад 1966 г. на базе існуючага з 1951 г. Навуковага таварыства Босніі і Герцагавіны (басн.: Naučno društvo Bosne i Hercegovine).

Арганізацыя правіць

Кіраўніцтва правіць

Кіруючымі органамі Акадэміі з'яўляюцца Асамблея, Прэзідыум і Выканаўчы камітэт.

Аддзяленні правіць

Акадэмія мае 6 аддзяленняў:

  • Аддзяленне гуманітарных навук;
  • Аддзяленне мастацтваў;
  • Аддзяленне медыцынскіх навук;
  • Аддзяленне прыродных і матэматычных навук;
  • Аддзяленне сацыяльных навук;
  • Аддзяленне тэхнічных навук.

Прэзідэнты правіць

Спасылкі правіць