Акранскі ўніверсітэт

Акранскі ўніверсітэт (англ.: University of Akron) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Акран у штаце Агая, ЗША.

Акранскі ўніверсітэт
англ.: University of Akron
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва англ.: University of Akron
Дэвіз Let there be light[d]
Заснаваны 1870
Студэнты 16 094[1]
Размяшчэнне Акран, Агая, ЗША
Сайт uakron.edu
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Агульная характарыстыка правіць

Будучы ўстановай, якая арыентавана на навуку і дследаванні, універсітэт факусуецца на такіх галінах, як палімеры, сучасныя матэрыялы і інжынерыя. Універсітэцкая школа палімернай навукі і палімернай інжынерыі размешчана ў 12-павярховым будынку са святлоадбівальным шклом недалёка ад цэнтра горада Акран на заходняй ускраіне галоўнага кампуса. Універсітэт мае тры філіялы: Уэйнскі каледж у Орвіле, універсітэцкі цэнтр у горадзе Лафайет і кампус у прыгарадзе Кліўленда Лейквудзе. Акрамя таго, універсітэт праводзіць праграмы ў галіне медсястрынства ў супрацоўніцтве з грамадскім каледжам акругі Ларэйн.

Структура правіць

  • Каледж мастацтваў і навук
  • Каледж бізнесу
  • Каледж інжынерыі і палімерных навук
  • Каледж здароўя і навук аб чалавеку
  • Школа права
  • Ганаровы каледж
  • Каледж магістратуры
  • Уэйнскі каледж

Гл. таксама правіць

Заўвагі правіць

  1. Integrated Postsecondary Education Data System — 1992.

Спасылкі правіць