Акрафо́бія — неадчэпны страх вышыні. Назва паходзіць ад стар.-грэч.: ἄκρος («верхні») і φόβος («страх»).

Від праз шкляны пол Сі-Эн Таўэра ў Таронта

Пры знаходжанні на вышыні ў чалавека, які пакутуе на акрафобію назіраецца млоснасць і галавакружэнне.

Галавакружэнне на вялікай вышыні з'яўляецца звычайнай фізіялагічнай рэакцыяй[1]. У акрафобаў яно развіваецца ў фобію і ўзнікае страх нават невялікай вышыні і пры адсутнасці рызыкі падзення.

Акрафобія адносіцца да катэгорыі фобій, якія звязаны з дыскамфортам прасторы і руху[2]. Яна мае агульныя з гэтай катэгорыяй метады лячэння.

Зноскі

  1. Галавакружэнне пры псіхавегетатыўных сіндромах. Архівавана з першакрыніцы 3 снежня 2012. Праверана 15 ліпеня 2015.
  2. Акрафобія. Архівавана з першакрыніцы 3 снежня 2012. Праверана 15 ліпеня 2015.

Спасылкі правіць