Аксана Міхайлаўна Кавалькова

Аксана Міхайлаўна Кавалькова (нар. 12 лістапада 1969, Мазыр Гомельскай вобласці) — беларускі педагог, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання.

Аксана Міхайлаўна Кавалькова
Нараджэнне 12 лістапада 1969(1969-11-12) (53 гады)
Адукацыя
Дзейнасць палітык

Біяграфія Правіць

Скончыла Мазырскае медыцынскае вучылішча, Мазырскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя Н. К. Крупскай, Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт.

Працавала медыцынскай сястрой гарадской стаматалагічнай паліклінікі, медыцынскай сястрой, старшай медыцынскай сястрой, выхавальнікам дзіцячага сада № 38 г. Мазыра, загадчыкам дашкольнай установы № 31 г. Мазыра.

Дырэктар дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 16 г. Мазыра».

Выбіралася членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання[1].

Зноскі