Аксель Ульрых (ням.: Axel Ullrich; нар. 19 кастрычніка 1943, Любань) — нямецкі анколаг, адзін з заснавальнікаў біятэхналогій. Член Леапальдзіны (2000) і Венгерскай АН (2013), кіраўнік аддзела малекулярнай біялогіі Інстытута біяхіміі імя Макса Планка. Адзін з распрацоўшчыкаў трастузумабу. Яго працы таксама паслужылі з’яўленню хумуліну і сунітынібу.

Аксель Ульрых
Дата нараджэння 19 кастрычніка 1943(1943-10-19)[1] (80 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці біёлаг, малекулярны біёлаг, анколаг, біяхімік
Навуковая ступень доктарская ступень[d][3]
Альма-матар
Член у
Узнагароды
Officer's Cross of the Order of Merit of the Federal Republic of Germany

прэмія Вольфа па медыцыне (2010)

Міжнародная прэмія караля Фейсала ў галіне медыцыны[d] (2003)

German Cancer Aid Award[d] (2005)

медаль Ота Варбурга[d] (2005)

Karl Heinz Beckurts Award[d] (2007)

German Cancer Award[d] (1998)

Зала славы нямецкіх даследаванняў[d] (2012)

Johann Georg Zimmermann Medal[d] (2016)

Paul Langerhans Medal[d] (1987)

Debrecen Award for Molecular Medicine[d] (2009)

Robert Koch Prize[d] (2001)

прэмія доктара Поля Янсена за даследаванні ў вобласці біямедыцыны[d] (2009)

член Амерыканскай асацыяцыі даследаванняў раку[d] (2014)

член Еўрапейскай арганізацыі малекулярнай біялогіі[d]

прэмія Ласкера — Дэбейкі за клінічныя медыцынскія даследаванні[d] (2019)

прэмія прынца Махідола[d] (2007)

прэмія фонду Уорэна Альперта[d] (2006)

Біяграфія правіць

Вывучаў біяхімію ў Цюбінгенскім універсітэце. У 1975 годзе атрымаў доктарскую ступень па малекулярнай генетыцы ў Гайдэльбергскім універсітэце. З’яўляўся постдокам у Каліфарнійскім універсітэце ў Сан-Францыска (1975—1977), пасля чаго ў 1978 годзе паступіў даследчыкам у Genentech там жа ў Сан-Францыска (працаваў да 1988 года). З 1988 года ўзначальвае аддзел малекулярнай біялогіі Інстытута біяхіміі імя Макса Планка. Адначасова з 2004 па 2007 гады даследчы дырэктар праекта Singapore Oncogenome (SOG). Сузаснавальнік трох біятэхналагічных кампаній: SUNGEN Inc. (ЗША, 1991), U3 Pharma AG (Германія), Axxima Pharmaceuticals AG (Германія). Ганаровы прафесар Second Military Medical University (Кітай) і Цюбінгенскага ўніверсітэта. Замежны ганаровы член Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук (2005), член Акадэміі Амерыканскай асацыяцыі даследаванняў раку (2014) і EMBO.

Апублікаваў больш за 450 артыкулаў у міжнародных часопісах і цытаваўся больш за 50 тыс. разоў, з’яўляючыся адным з найбольш цытуемых навукоўцаў у свеце.

Зноскі

  1. Axel Ullrich // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
  3. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 1 сакавіка 2015.
  4. https://www.ae-info.org/ae/User/Ullrich_Axel