Актывіраваны вугаль

(Пасля перасылкі з Актываваны вугаль)

Актывіраваны вугаль, або актываваны вугаль — гэта форма вугалю, аморфны вуглярод з высокімі адсарбцыйнымі ўласцівасцямі і гідрафобнай паверхняй.

Ён змяшчае велізарную колькасць пораў і таму мае вельмі вялікую удзельную паверхню (1 г вугалю мае удзельную паверхню 500—2200 м²), у выніку чаго мае высокі адсарбцыйны патэнцыял. Актываваны вугаль атрымліваюць карбанізацыяй арганічных матэрыялаў — драўнянага вугалю, каменнавугальнага коксу, шкарлупіны грэцкага або какосавага арэха і інш.

Выкарыстанне правіць

Выкарыстоўваецца як адсарбент у сродках грамадзянскай абароны, як энтэрасарбент у медыцыне, хіміі, харчовай прамысловасці і інш., а таксама як носьбіт каталізатараў у тэхналагічных працэсах, сарбент для канцэнтрацыі мікрапрымешак у аналітычнай хіміі. У кулінарыі актываваны вугаль выкарыстоўваецца як сурагат натуральнага фарбавальніка — чарніла каракаціцы.

Гл. таксама правіць

Літаратура правіць

Спасылка правіць