Адкрыць галоўнае меню

Accent

беларуская кампанія па вытворчасці пальчатак
(Пасля перасылкі з Акцэнт (фабрыка))

Гродзенская пальчаткавая фірма «Accent» ААТ (бел.: Акцэнт) — беларуская кампанія па вытворчасці пальчатак[ru], якая размешчана ў Гродна.[1]

Accent
Тып ААТ
Заснаванне 1967
Размяшчэнне Сцяг Беларусі Беларусь, Гродна
Галіна лёгкая прамысловасць
Прадукцыя пальчаткі[ru]
Сайт accent-gloves.ru

ГісторыяПравіць

Створана ў 1967 годзе. За ўвесь час працы прадпрыемства яго прадукцыя — жаночыя і мужчынскія пальчаткі, дзіцячыя рукавічкі.

Працоўны калектыў фармаваўся дзесяцігоддзямі. Гарадзенскія пальчаткі рэалізуюцца на тэрыторыі краін СНД, на еўрапейскім рынку. У 2005 годзе на прадпрыемстве ўкаранёна міжнародная сістэма менеджменту якасці СТБ ISO 9001.

Аб’ём выпуску прадукцыі — больш за 300 тысяч пар пальчатак ў год, больш за 200 мадэляў пальчатачна-рукавічных вырабаў.

Пальчаткі ў групе «Elite», вырабляюцца асобнымі партыямі з старанна адсартаванай скуры высокай якасці. Сыравіну для пальчатак са скуры авечкі пастаўляе фірма «Pittards plc» (Англія). Прадукуюцца таксама пальчаткі са скуры казы, аленя, трыкатажныя.

Зноскі

  1. Акцент (руск.) . grodno.in. Праверана 10 лютага 2019.

СпасылкіПравіць