Алабамскі сельскагаспадарча-механічны ўніверсітэт

Алабамскі сельскагаспадарча-механічны ўніверсітэт (англ.: Alabama Agricultural and Mechanical University) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Хантсвіл у штаце Алабама.

Алабамскі сельскагаспадарча-механічны ўніверсітэт
англ.: Alabama Agricultural and Mechanical University
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва англ.: Alabama Agricultural and Mechanical University
Заснаваны 1875
Студэнты 5 333[1]
Размяшчэнне Хантсвіл, Алабама, ЗША
Сайт aamu.edu
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Агульная характарыстыка правіць

Гэта гістарычна "чорны" ўніверсітэт, дзе традыцыйна большасць студэнтаў складаюць афраамерыканцы.

Заснаваная ў 1875 годзе, сваю цяперашнюю назву вучэльня атрымала ў 1969 годзе.

Гістарычны раён кампуса ўніверсітэта, таксама вядомы як гістарычны раён Каледж Нормал Хіл, мае 28 будынкаў і чатыры збудаванні, занесеныя ў Нацыянальны рэестр гістарычных месцаў ЗША.

Структура правіць

  • Каледж сельскай гаспадаркі, жыцця і прыродазнаўства
  • Каледж бізнесу і грамадскіх адносін
  • Каледж адукацыі, гуманітарных навук і навук аб паводзінах
  • Каледж інжынерыі, тэхналогій і фізічных навук
  • Школа паслядыпломнай адукацыі

Гл. таксама правіць

Заўвагі правіць

  1. Integrated Postsecondary Education Data System — 1992.

Спасылкі правіць