Алан Шэпард

(Пасля перасылкі з Алан Бартлет Шэпард)

Алан Бартлет Шэпард, малодшы (англ.: Alan Bartlett Shepard, Jr.; 18 лістапада 1923, Дэры, штат Нью-Гэмпшыр, ЗША — 21 ліпеня 1998, Мантэрэе, штат Каліфорнія, ЗША) — амерыканскі астранаўт, контр-адмірал амерыканскіх ВМС. Першы амерыканец, які здзейсніў субарбітальны касмічны палёт. Другі касмічны палёт Шэпард выканаў у якасці камандзіра касмічнага карабля «Апалон-14», пасадачны модуль якога здзейсніў пасадку на паверхню Месяца.

Алан Бартлет Шэпард
англ.: Alan Shepard
Партрэт
Краіна:
Воінскае званне: rear admiral[d][1]
Дата нараджэння: 18 лістапада 1923(1923-11-18)
Месца нараджэння:
Дата смерці: 21 ліпеня 1998(1998-07-21) (74 гады)
Месца смерці:
Узнагароды:
Медаль за выдатную службу, НАСА
Медаль за выдатную службу, НАСА
Медаль НАСА «За выключныя дасягненні»
Касмічны медаль пашаны Кангрэса
Медаль «За заслугі ў асваенні космасу»
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Познія гадыПравіць

1971 годзе Алан Шэпард быў дэлегатам Генеральнай Асамблеі ААН.

У 1994 годзе сумесна з двума журналістамі ён выдаў кнігу «Moon Shot: The Inside Story of America’s Race to the Moon» («Палёт на Месяц: унутраная гісторыя амерыканскай месяцавай гонкі»). Дзіка Слейтана таксама прылічаюць да аўтараў гэтай кнігі, але ён памёр перш, чым праект быў скончаны і стаў аўтарам толькі намінальна. Цікаўна, што ў выданні кнігі 1994-га года змешчаны калаж з некалькіх фотаздымкаў, дзе выяўлены Шэпард, які б’е на Месяцы па мячы для гольфа (у рэчаіснасці гэты эпізод здымаўся толькі на тэлекамеру, і якасць гэтай здымкі значна горшы). Па кнізе быў створаны тэлевізійны мінісерыял у 1994 годзе.

Памёр 21 ліпеня 1998 года ад лейкеміі у шпіталі горада Мантэрэй. Праз пяць тыдняў сканала яго жонка Луіза Шэпард. Абодва былі крэміраваны, і іх попел быў развеяны над морам. У іх трое дочак і шасцёра ўнукаў[2].

УзнагародыПравіць

Зноскі

СпасылкіПравіць