Алберт ван Аўватэр
Алберт ван Аўватэр (Aelbert van Ouwater, Albert van Ouwater; каля 1415, верагодна, Аўдэватэр недалёка ад Гаўды — каля 1475, Харлем) — нідэрландскі мастак.
Алберт ван Аўватэр | |
---|---|
Род дзейнасці | мастак |
Дата нараджэння | каля 1415 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1475 |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьПра Альберта ван Аўватэра вельмі мала інфармацыі. Большая частка інфармацыі змяшчаецца ў «Кнізе пра мастакоў» Карэла ван Мандэра, у якой Аўватэр апісваецца пераважна як вядомы майстар пейзажа. Акрамя пейзажаў Аўватэр напісаў некалькі рэлігійных палотнаў, адно з якіх ідэнтыфікавана дзякуючы апісанню ў кнізе ван Мандэра. Гэта створанае ў 1450—1460 гг. «Уваскрэсенне Лазара», якое захоўваецца ў Берлінскай карціннай галерэі і да гэтага часу з’яўляецца адзінай карцінай, якая бясспрэчна належыць пэндзлю Аўватэра.
Нічога не вядома аб гадах навучання мастака. Мастацтвазнаўцы зыходзяць з таго, што пражываючы ў паўднёвых Нідэрландах, Аўватэр пазнаёміўся з творчасцю Яна ван Эйка, Петруса Крыстуса, Рагіра ван дэр Вейдэна і Дзірка Баўтса. Мяркуючы па «Уваскрашэнні Лазара», асаблівы ўплыў на творчую манеру Аўватэра аказаў менавіта Дзірк Баўтс, тыпізацыя фігур якога, рухальныя тыпы і адзенне намаляваных вельмі блізкія палатну з Берлінскай галерэі. Аўватэр быў выдатным каларыстам, які валодаў драбнюткімі нюансамі каляровай палітры і правіламі пабудовы перспектывы.