Алджэрнан Чарлз Суінберн
Алджэрнан Ча́рлз Суі́нберн (англ.: Algernon Charles Swinburne; 5 красавіка 1837, Лондан — 10 красавіка 1909, Лондан, Вялікабрытанія) — англійскі паэт, драматург, празаік і крытык.
Алджэрнан Чарлз Суінберн | |
---|---|
англ.: Algernon Charles Swinburne | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 5 красавіка 1837[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 10 красавіка 1909[1][2][…] (72 гады) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Бацька | Charles Henry Swinburne[d][5] |
Маці | Jane Ashburnham[d][6][5] |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэт, пісьменнік, літаратурны крытык |
Кірунак | Дэкадэнства, сімвалізм |
Мова твораў | англійская |
Дэбют | 1860 |
Подпіс | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьАлджэрнан Суінберн нарадзіўся ў арыстакратычнай сям’і, сын адмірала.
Правёў большую частку свайго дзяцінства на востраве Уайт, дзе яго бабуля і дзядуля, і бацькі валодалі сядзібай. Яго дзед па матчынай лініі быў трэцім графам Эшбернемам, у той час як яго дзед па лініі бацькі нарадзіўся і вырас у Францыі і працягваў апранацца і думаць як французскі арыстакрат Старога рэжыму. Дзякуючы сваякам і маці Алджэрнан вывучыў французскую і італьянскую мовы. Выхаваны ў англіканскай рэлігіі, ён атрымаў вельмі салідную рэлігійную адукацыю[7].
Суінберн вучыўся ў Ітанскім каледжы (1849-53), дзе пачаў пісаць вершы. У Ітане ён атрымаў першыя прызы па французскай і італьянскіх мовах. Ён вучыўся ў Бэйліял-каледжы Оксфарда (1856-60) з кароткім перапынкам, калі ён быў выключаны з універсітэту ў 1859 годзе за публічную падтрымку спробы забойства Напалеона III Фелічэ Арсіні. Ён вярнуўся ў Оксфард у маі 1860 г., хоць так і не атрымаў ступені[7].
Пасля Оксфарду ў 1860 годзе, ён стаў блізкім сябрам сям’і Расеці, і пасля смерці мадам Расеці ў 1862 годзе ён і мастак пераехалі ў Цюдар Хаус у Чэлсі[8].
Суінберн, нізкарослы і дрэнна складзены, уяўляў сабой дзіўнае спалучэнне слабага здароўя і фізічнай сілы, але ён быў выдатным плыўцом[9].
Не хаваў сваёй гомасексуальнасці, якая лёгка чытался ў творах і ў ладзе жыцця паэта[10].
Суінберн пакутаваў на алкагалізм і алгалягнію, таксама ў яго быў вельмі лёгкаўзбудлівы характар. У выніку ў 1879 ва ўзросце 42 гадоў у Суінберна адбылося фізічнае і псіхічнае пагаршэнне здароўя. Пасля гэтага яго ўзяў пад сваю апеку сябар Тэадор Уотс, які даглядаў яго да канца жыцця ў прадмесці Лондана — Патні. Пазней у яго знік юнацкі дух бунтарства, і ён ператварыўся ў рэспектабельную асобу[11].
Суінберн памёр на паўднёвым захадзе Лондана ад грыпу 10 красавіка 1909 года ва ўзросце 72 гадоў і быў пахаваны ў царкве святога Баніфацыя ў Банчорчы на выспе Уайт, дзе прайшло яго дзяцінства[11].
Творчасць
правіцьСуінберн лічыцца дэкадэнтам і быў звязаны з прэрафаэлітызмам. Сваёй формай або спасылкамі многія з яго вершаў выклікаюць віктарыянскае захапленне Сярэднявеччам: «The Leper», «Laus Veneris», «St Dorothy». У яго вершах шмат агульных матываў, такіх як акіян, час і смерць. Некалькі гістарычных людзей фігуруюць у яго паэмах, такіх як Сапфо, Анакторыя і Катул[12].
Яго слоўнікавы запас і прасодыя робяць яго адным з найлепшых англійскіх паэтаў, але яго паэзію крытыкавалі як занадта квяцістую і часта бессэнсоўную[13].
Паэзія Суінберна выклікала скандал у віктарыянскую эпоху з-за перыядычных спасылак на садамазахізм, лесбіянства, самагубства і антырэлігійныя настроі, якія яна перадавала. Гэта прывяла да таго, што ён стаў персонай нон грата ў вышэйшым грамадстве. Чуткі аб яго вычварэнствах часта цыркулявалі ў прэсе, і ён, па іроніі лёсу, падыгрываў, прызнаваўся ў тым, што быў, паводле тагачаснага азначэння, «педэрастам» і займаўся сексам з малпамі[14].
Ён вынайшаў на аснове ронда форму рандэль і ўнёс свой уклад у выданне Брытанскай энцыклапедыі. Ён быў намінаваны на Нобелеўскую прэмію па літаратуры кожны год з 1903 па 1907 год і ў 1909 годзе[15].
У Францыі Суінберн атрымаў высокую ацэнку Стэфана Малармэ і быў запрошаны ўнесці свой уклад у кнігу ў гонар паэта Тэафілія Гацье «Le tombeau de Théophile Gautier»: ён адказаў шасцю вершамі на французскай, англійскай, лацінскай і грэчаскай мовах[16].
Г. П. Лаўкрафт лічыў Суінберна «адзіным сапраўдным паэтам у Англіі і Амерыцы пасля смерці містара Эдгара Алана По»[17].
Рэнэ Віўен, англійская і французская паэтэса, была моцна ўражаная Суінбернам і часта ўключала яго цытаты ў свае творы[16].
Творы
правіцьВершаваная драма
правіць- The Queen Mother (1860)
- Rosamond (1860)
- Chastelard (1865)
- Bothwell (1874)
- Mary Stuart (1881)
- Marino Faliero (1885)
- Locrine (1887)
- The Sisters (1892)
- Rosamund, Queen of the Lombards (1899).
Паэзія
правіць- Atalanta in Calydon (1865)
- Poems and Ballads (1866)
- Songs Before Sunrise (1871)
- Songs of Two Nations (1875)
- Erechtheus (1876)
- Poems and Ballads, Second Series (1878)
- Songs of the Springtides (1880)
- Studies in Song (1880)
- The Heptalogia, or the Seven against Sense. A Cap with Seven Bells (1880)
- Tristram of Lyonesse (1882)
- A Century of Roundels (1883)
- A Midsummer Holiday and Other Poems (1884)
- Poems and Ballads, Third Series (1889)
- Astrophel and Other Poems (1894)
- The Tale of Balen (1896)
- A Channel Passage and Other Poems (1904).
Зноскі
- ↑ а б Algernon Charles Swinburne // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Lundy D. R. Algernon Charles Swinburne // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.
- ↑ Swinburne, Algernon Charles, 1837-1909 // Olomouc City Library regional database Праверана 26 верасня 2024.
- ↑ а б Kindred Britain
- ↑ Lundy D. R. The Peerage
- ↑ а б Walsh, John (2012), An Introduction to Algernon Charles Swinburne, Bloomington: The Algernon Charles Swinburne Project.
- ↑ Rooksby, Rikky (1997) A C Swinburne: A Poet’s Life. Aldershot: Scolar Press.
- ↑ Louis, Margot Kathleen (1990) Swinburne and His Gods: the Roots and Growth of an Agnostic Poetry. Mcgill-Queens University Press.
- ↑ John O‘Connell (28 February 2008). «Sex and books: London’s most erotic writers». Time Out, https://web.archive.org/web/20190410145448/https://www.timeout.com/london/books/sex-and-books-londons-most-erotic-writers
- ↑ а б McGann, Jerome (1972) Swinburne: An Experiment in Criticism. University of Chicago Press.
- ↑ Rooksby, Rikky. «Swinburne, Algernon Charles (1837—1909)». Oxford Dictionary of National Biography (online ed.). Oxford University Press, https://www.oxforddnb.com/display/10.1093/ref:odnb/9780198614128.001.0001/odnb-9780198614128-e-36389
- ↑ Edmund Gosse, The Life of Algernon Swinburne, 1917 (The Macmillan Company), p. 258.
- ↑ Alkalay-Gut, Karen (2000). «Aesthetic and Decadent Poetry», in The Cambridge Companion to Victorian Poetry, edited by Joseph Bristow. New York: Cambridge University Press. p. 228.
- ↑ Maxwell, Catherine (2012), «Algernon Charles Swinburne (1837—1909)», The Cambridge Companion to the Pre-Raphaelites, Cambridge: Cambridge University Press, pp. 236—249.
- ↑ а б Everett, Glenn (June 2000). «A. C. Swinburne: Biography». www.victorianweb.org.
- ↑ H.P. Lovecraft, Selected Letters: Volume 1. Sauk City: WI: Arkham House, 1965, p. 73.