Алег Іванавіч Ядранцаў
Алег Іванавіч Ядранцаў (нар. 31 мая 1963, в. Палессе Чачэрскага раёна Гомельскай вобласці) — беларускі ўрач, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання.
Алег Іванавіч Ядранцаў | |
---|---|
Род дзейнасці | палітык, урач, галоўны ўрач, медыцынскі адміністратар |
Дата нараджэння | 31 мая 1963 (61 год) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Месца працы | |
Альма-матар |
Біяграфія
правіцьСкончыў Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут, Беларускую медыцынскую акадэмію паслядыпломнай адукацыі, Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.
Працаваў вучэбным майстрам ваеннай кафедры Мінскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута, урачом-інтэрнам-стаматолагам-хірургам Гомельскай абласной стаматалагічнай паліклінікі. Быў намеснікам галоўнага ўрача па паліклінічнай рабоце Буда-Кашалёўскай цэнтральнай раённай бальніцы, намеснікам галоўнага ўрача па медыцынскім абслугоўванні насельніцтва раёна, галоўным урачом Буда-Кашалёўскага тэрытарыяльнага медыцынскага аб’яднання.
Галоўны ўрач дзяржаўнай установы аховы здароўя «Гомельская гарадская клінічная бальніца № 1».
Выбіраўся дэпутатам Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў 27-га склікання, членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання[1].
Зноскі
- ↑ Ядранцаў Алег Іванавіч Архівавана 18 жніўня 2020.