Палескі сельсавет (Чачэрскі раён)

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Чачэрскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі

Пале́скі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Чачэрскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2011 года вёска) Палессе.

Палескі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Чачэрскі раён
Уключае 10 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Палессе
Дата ўтварэння 8 снежня 1926
Насельніцтва (2019) 552
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 3
Афіцыйны сайт

Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Чачэрскага раёна Гомельскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Чачэрскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. З 25 снежня 1962 года ў складзе Буда-Кашалёўскага раёна, з 6 студзеня 1965 года ў складзе адноўленага Чачэрскага раёна. 28 кастрычніка 1991 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Сідаравіцкага сельсавета. 4 красавіка 2006 года ў склад Нісімкавіцкага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў (вёскі Валосавічы, Рудня Барталамееўская, Сідаравічы, пасёлкі Дзяржынскі і Перадавік)[1].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 718 чалавек[2], з іх 95,5 % — беларусы, 4,3 % — рускія[3]; паводле перапісу 2019 года — 552 чалавекі[4].

Зноскі

Літаратура правіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.