Сідаравіцкі сельсавет (Чачэрскі раён)

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Чачэрскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі

Сі́даравіцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Чачэрскага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — вёска Сідаравічы.

Сідаравіцкі сельсавет
Краіна  Беларуская ССР
Уваходзіў у Чачэрскі раён
Адміністрацыйны цэнтр Сідаравічы
Дата ўтварэння 8 снежня 1926,
11 чэрвеня 1980
Дата скасавання 30 снежня 1927,
28 кастрычніка 1991

Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Чачэрскага раёна Гомельскай акругі БССР. 30 снежня 1927 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Рудня-Барталамееўскага сельсавета.

11 чэрвеня 1980 года цэнтр Рудня-Барталамееўскага сельсавета перанесены ў вёску Сідаравічы, сельсавет перайменаваны ў Сідаравіцкі[1]. 28 кастрычніка 1991 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Палескага сельсавета.

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 11 чэрвеня 1980 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1980, № 20 (1646).

Літаратура правіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.